Пракуратура Магілёўскай вобласьці высьвятляе, хто зьмясьціў сёлета 7 ліпеня на сайце «Хартыі-97» абразьлівыя выказваньні на судзьдзю суду Ленінскага раёну Магілёва Ірыну Ланчаву.
13 кастрычніка па гэтай справе дапыталі незалежную журналістку Аліну Скрабунову. На допыце прысутнічаў прадстаўнік яе інтарэсаў праваабаронца Барыс Бухель. Паводле праваабаронцы дапытваў журналістку старшы сьледчы сьледчага аддзелу пракуратуры Магілёўскай вобласьці Павал Старыкаў.
Бухель: «Сьледчы нам сказаў, што ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму ёсьць аддзел, які адсочвае публікацыі ў інтэрнэце. Ад супрацоўнікаў гэтага аддзелу паступіла інфармацыя пра абразьлівыя выказваньні на судзьдзю. Сама Ланчава заяў ніякіх не пісала, але гэтага і не патрабуе працэдура. Сам аддзел вырашае, зьвяртацца ў пракуратуру ці не. Ланчава й старшыня Ленінскага суду Кужалева ведаюць пра праверку. Цяпер пракуратура высьвятляе, хто мог напісаць у камэнтарах да публікацыі абразы на судзьдзю. Нібыта выяўлены „нік“ і чалавек, які стаіць за гэтым „нікам“».
7 ліпеня Аліна Скрабунова адбывала пятнаццацісутачнае пакараньне ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Магілёве. Яе затрымалі 3 ліпеня падчас разгону акцыі маўклівага пратэсту. Вырак журналістцы выносіла судзьдзя Аксана Ратнікава.
Што да судзьдзі Ірыны Ланчавай, то яна выносіла абвінаваўчыя прысуды незалежным журналістам Уладзімеру Лапцэвічу сёлета ў сакавіку і Алесю Асіпцову ў ліпені.