Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗРАНКУ...


...пойдзе дождж, але ўдзень праясьніцца і выгляне сонца. Тэмпэратура ўдзень: 12 – 17 °С.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У Маладзёжным тэатры эстрады (Менск, Маскоўская, 18а) а 19-й гадзіне выступ “Folk Roll” і Насты Някрасавай.

Вечарына-фарс “Восень і іншыя коткі” паэтычнага тэатру “Арт. С” у бібліятэцы Цёткі (Менск, Талбухіна, 12а) а 18-й гадзіне.

У Варшаве – другі дзень саміту “Ўсходняга партнэрства”.

У Мурманску пачынаецца трохдзённы міжнародны эканамічны форум.

У Нью-Ёрку пачынаецца кінафэстываль, які працягнецца да сярэдзіны кастрычніка.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1452 – Ян Гутэнбэрг выдаў першую друкаваную кнігу, якая атрымала назву “Біблія Гутэнбэрга”.

1938 – з удзелам Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і Італіі падпісана “Мюнхэнская дамова”, паводле якой нацысцкая Нямеччына атрымала кантроль над Судэцкай вобласьцю Чэхаславаччыны.

Сёньня Міжнародны дзень перакладчыка, устаноўлены ў 1991 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй перакладчыкаў у дзень сьмерці сьвятога Ераніма, які лічыцца патронам перакладчыкаў. Еранім быў хрысьціянскім сьвятаром і пісьменьнікам, народжаным у Далмацыі. Ягоным найбольшым дасягненьнем лічыцца пераклад Бібліі на лацінскую мову, вядомы як Вульгата.


У гэты дзень нарадзіліся:

1892 – беларуская пісьменьніца і грамадзкая дзяячка Зоська Верас.

1924 – амэрыканскі пісьменьнік Трумэн Капоўці.

1931 – народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.


У гэты дзень памерлі:

1934 – беларускі гісторык і этнограф Мітрафан Доўнар-Запольскі.

1990 – аўстралійскі пісьменьнік Патрык Уайт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1992 – беларускі мовазнаўца Мікалай Бірыла.


МІНУС 365:


Нібы-пераклады і пера-пераклады.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


“Паэзія – гэта тое, што губляецца ў перакладзе”.

Робэрт Фрост, амэрыканскі паэт


“Тое, што губляецца ў добрым або выдатным перакладзе, ёсьць якраз тым найлепшым”.

Карл Шлёгель, нямецкі паэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG