Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Воблачна з праясьненьнямі, кароткачасовыя дажджы, 12-18 градусаў цяпла.
У мэмарыяльным музэі Заіра Азгура ў Менску – канцэрт-мэдытацыя Андрэя Сутугінаса зь Літвы, які прадставіць гучаньне старадаўніх і экзатычных інструмэнтаў (гонгаў, крыстальных чашаў, акарыны і інш.)
У Берасьці адзначаюць 40-годзьдзе мэмарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасьць”.
У Варшаве пачынаецца саміт “Усходняга партнэрства”, які мае пацьвердзіць падтрымку збліжэньню эўрапейскіх краінаў зь дзяржавамі-удзельніцамі праграмы: Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і Беларусьсю.
Пяць з шасьці краінаў, што ўваходзяць у праграму “Ўсходняга партнэрства”, будуць прадстаўленыя на найвышэйшым узроўні. У польскую сталіцу прыляцяць прэзыдэнты Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны .
Беларускую дэлегацыю на саміце ачоліць пасол у Польшчы Віктар Гайсёнак.
У кулюарах саміту канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
У Нарвэгіі павінны быць абвешчаныя ляўрэаты прэміі у галіне абароны правоў чалавека імя прафэсара Тарольфа Рафта, які шмат зрабіў для прасоўваньня дэмакратыі і павагі да правоў чалавека, асабліва ва Ўсходняй Эўропе.
1529 г. – зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў фэадальнага права, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай культуры.
1872 г. – адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя, якая праіснавала да 1918 году.
1897 г. - у Менску арганізаванае першае вучылішча для сьляпых, пазьней на яго базе створанае Беларускае таварыства сьляпых.
1938 - у Мюнхене кіраўнікі ўрадаў Англіі (Чэмбэрлен), Францыі (Далядзье), нацысцкай Нямеччыны (Гітлер) і Італіі (Мусаліні) дасягнулі пагадненьня аб падзеле Чэхаславаччыны.
1939 - Знішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991).
2000 – у сеціве зьявілася першая беларуская бібліятэка Kamunikat.org
2005 - мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт асьвяціў храм, пабудаваны ў шклоўскай калёніі
У гэты дзень нарадзіліся:
1823 г. – беларускі паэт-дэмакрат Уладзіслаў Сыракомля.
1936 г.- італьянскі прэм’ер Сыльвіё Бэрлюсконі .
1943г. - заснавальнік польскай “Салідарнасьці”, а пазьней прэзыдэнт, ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валэнса.
1958 г. - беларускі пісьменьнік Адам Глёбус.
У гэты дзень памерлі:
1913 г. - Рудольф Дызэль, нямецкі вынаходнік
1930 г. - Ільля Рэпін, рускі мастак
Сусьветны Дзень мора
Габрэйскі Новы Год - Рош а-Шана
Някляеў разьлічвае дамовіцца аб вылучэньні адзінага кандыдата
“Плюсы Эўразьвязу маюць свае плюсы і мінусы” – казаў Лех Валэнса перад уступленьнем Польшчы ў гэты саюз.
На двары
Воблачна з праясьненьнямі, кароткачасовыя дажджы, 12-18 градусаў цяпла.
Куды зайсьці
У мэмарыяльным музэі Заіра Азгура ў Менску – канцэрт-мэдытацыя Андрэя Сутугінаса зь Літвы, які прадставіць гучаньне старадаўніх і экзатычных інструмэнтаў (гонгаў, крыстальных чашаў, акарыны і інш.)
У Берасьці адзначаюць 40-годзьдзе мэмарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасьць”.
Сёньня ў сьвеце
У Варшаве пачынаецца саміт “Усходняга партнэрства”, які мае пацьвердзіць падтрымку збліжэньню эўрапейскіх краінаў зь дзяржавамі-удзельніцамі праграмы: Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і Беларусьсю.
Пяць з шасьці краінаў, што ўваходзяць у праграму “Ўсходняга партнэрства”, будуць прадстаўленыя на найвышэйшым узроўні. У польскую сталіцу прыляцяць прэзыдэнты Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны .
Беларускую дэлегацыю на саміце ачоліць пасол у Польшчы Віктар Гайсёнак.
У кулюарах саміту канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
У Нарвэгіі павінны быць абвешчаныя ляўрэаты прэміі у галіне абароны правоў чалавека імя прафэсара Тарольфа Рафта, які шмат зрабіў для прасоўваньня дэмакратыі і павагі да правоў чалавека, асабліва ва Ўсходняй Эўропе.
Таксама ў гэты дзень:
1529 г. – зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў фэадальнага права, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай культуры.
1872 г. – адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя, якая праіснавала да 1918 году.
1897 г. - у Менску арганізаванае першае вучылішча для сьляпых, пазьней на яго базе створанае Беларускае таварыства сьляпых.
1938 - у Мюнхене кіраўнікі ўрадаў Англіі (Чэмбэрлен), Францыі (Далядзье), нацысцкай Нямеччыны (Гітлер) і Італіі (Мусаліні) дасягнулі пагадненьня аб падзеле Чэхаславаччыны.
1939 - Знішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991).
2000 – у сеціве зьявілася першая беларуская бібліятэка Kamunikat.org
2005 - мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт асьвяціў храм, пабудаваны ў шклоўскай калёніі
У гэты дзень нарадзіліся:
1823 г. – беларускі паэт-дэмакрат Уладзіслаў Сыракомля.
1936 г.- італьянскі прэм’ер Сыльвіё Бэрлюсконі .
1943г. - заснавальнік польскай “Салідарнасьці”, а пазьней прэзыдэнт, ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валэнса.
1958 г. - беларускі пісьменьнік Адам Глёбус.
У гэты дзень памерлі:
1913 г. - Рудольф Дызэль, нямецкі вынаходнік
1930 г. - Ільля Рэпін, рускі мастак
Ёсьць нагода
Сусьветны Дзень мора
Габрэйскі Новы Год - Рош а-Шана
Мінус 365
Някляеў разьлічвае дамовіцца аб вылучэньні адзінага кандыдата
Цытата на памяць