У Віцебску абмяркоўваюць выкладзеную ў інтэрнэце пастанову сьледзтва наконт крымінальнай справы па факце выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка. Двух жыхароў абласнога цэнтру — Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва — вінавацяць у гэтым злачынстве, а таксама яшчэ ў шэрагу злачынстваў, зьдзейсьненых разам і паасобку пераважна ў раёне ДСК, дзе жылі абвінавачаныя. Віцябляне ставяцца да гэтых абвінавачаньняў скептычна.
Абвінавачаныя ў зьдзяйсьненьні тэракту 11 красавіка Канавалаў і Кавалёў, паводле сьледзтва, вінаватыя яшчэ і ў арганізацыі выбухаў 4 ліпеня 2008 году — каля стэлы «Мінск — горад-герой» і ў Віцебску ў верасьні 2005 году — на плошчы Свабоды і каля летняй кавярні на вуліцы Леніна. Таксама хлопцаў вінавацяць у незаконным захоўваньні зброі, набыцьці і захоўваньні выбуховых рэчываў, якія выкарыстоўваліся для выбухаў і падпалаў яшчэ з 2000 году.
Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву ў 2000 годзе было па 14 гадоў. І жыхары прамысловага ўскраіннага раёну ДСК, дзе суседзі разам працуюць і ці ня ўсе ведаюць адзін аднаго ў твар, толькі дзівяцца: колькі злачынстваў, пра якія тут нават ня чулі, пералічвае сьледзтва.
Спадар, які жыве на вуліцы Рэпіна, па суседзтве з абвінавачанымі ў тэракце, спрабуе згадаць такія падзеі, як выбух у дзіцячай бібліятэцы, падпалы дзьвярэй у пад’ездах ды шапіка Белсаюздруку:
«У нашым доме — нічога. Дзіцячая бібліятэка? Ні разу ня чуў. Хоць, думаю, гэта абмяркоўвалі б у нас. Ведаю, што каля „Першамайскай“ крамы быў шапік „Белсаюздруку“ і зь ім увесь час здараліся нейкія непрыемнасьці. Апошні раз ён згарэў. Але гэтыя хлопцы руку прыклалі ці хто іншы — я ня ведаю!».
Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда жыве ў раёне ДСК ужо некалькі дзясяткаў гадоў. Ён катэгарычна ня верыць у тое, што злачынца-тэрарыст зусім непрыкметна вырас у сям’і суседзяў:
«Я жыву па суседзтве з Уладам Кавалёвым — я на другім паверсе, а Кавалёвы на чацьвёртым. Калі я даведаўся, што ён абвінавачаны па справе выбуху 11 красавіка, то падышоў да маці і сказаў: «Я ня веру, каб ваш сын мог зрабіць такое!».
Любоў Кавалёва ня раз давала інтэрвію незалежным журналістам. Яна перакананая, што сын не вінаваты ў падрыхтоўцы тэракту. Бацькі другога абвінавачанага, Дзьмітрыя Канавалава, якому інкрымінуюць удзел у большай частцы згаданых сьледзтвам злачынстваў, на кантакт з прадстаўнікамі СМІ пакуль ня йдуць.
Пра цэлы шэраг злачынстваў, у якіх вінавацяць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, Барыс Хамайда кажа так:
«Тое, што зьявілася ў інтэрнэце — што шмат было злачынстваў з 2000 году, — дык я пра ніводнае ня чуў. Каб былі такія злачынствы, дык гудзеў бы ўвесь ДСК! І ня веру, каб двое хлопцаў-маладзёнаў столькі год вадзілі за нос спэцслужбы і міліцыю, што іх не маглі злавіць. А цяпер, на мой погляд, пачалі зьбіраць усё, што ёсьць, ды прычапляць да гэтага тэракту!».
Былы супрацоўнік міліцыі Андрэй Левінаў мяркуе, што нейкія злачынствы насамрэч маглі застацца нераскрытымі на працягу 11 гадоў:
«Ёсьць два варыянты. Злачынства насамрэч было, мы ня кажам цяпер, хто гэта зрабіў. Міліцыя пра гэта ведала, але людзі адмовіліся афіцыйна зьвяртацца: „Ня будзем мы пісаць заяву, і ўсё“. І міліцыянэр кажа: „Дзякуй Богу, меней „вісякоў“!“ А можа, людзі і зьвярталіся, але гэта нідзе не зафіксавалі: „Ай, што вы хочаце! Дзьверы вам падпалілі? Дык гэта дзеці забаўляліся“… Але як бы кепска ні працавала віцебская міліцыя, я ня веру, што хлопцы 11 год нешта рабілі і не траплялі ў поле зроку міліцыянтаў! Тады гэта насамрэч тэрарыстычная банда пал прыкрыцьцём, і тады гнаць трэба з працы ўвесь Першамайскі РАУС і палову ўправы МУС!».
Пра адстаўкі міліцэйскага начальства ў Віцебску ня чулі, але былога пракурора вобласьці Генадзя Дыско 2 жніўня звольнілі з пасады. У тым ліку «за адсутнасьць адпаведнага нагляду» за справай віцебскіх выбухаў 2005 году.