Сёньня Callservice.biz заблякаваны амэрыканскімі ўладамі, на ім можна ўбачыць лягатып ФБР.
Апэрацыя па затрыманьні беларусаў праведзеная спэцслужбамі трох краінаў – Чэхіі, ЗША і Беларусі. 15 красавіка Наскаўца затрымалі ў Празе, а ягонага саўдзельніка Сямашку – у Менску. Літоўскія ўлады канфіскавалі кампутар, на якім месьціўся сэрвэр сайту CallService.biz.
(Крыніца: Policie ČR)
Паводле дадзеных сьледзтва, сайт быў створаны ў 2007 для жыхароў англа- і нямецкамоўных краінаў, якія выкарыстоўвалі скрадзеную банкаўскую інфармацыю. З дапамогай Callservice.biz інтэрнэт-злодзеі маглі займець самыя разнастайныя зьвесткі пра сапраўдных уладальнікаў банкаўскіх рахункаў – хатні адрас, нумар сацыяльнага страхаваньня, адрас электроннай пошты, адказы на магчымыя пытаньні фінансавай установы, напрыклад, пра ўзрост бацькі ахвяры, горад, у якім нарадзілася жонка ці муж ахвяры і г.д.
Як вынікае з прэсавага рэлізу ФБР, створаны беларусамі сайт, быў накіраваны супраць службы бясьпекі шэрагу банкаў заходніх краінаў.
Наскавец і Сямашка рэклямавалі свой сайт у інтэрнэце. За тры гады яны аказалі “дапамогу” больш чым 2 тысячам злодзеяў. Паводле амэрыканскіх законаў, за такія злачынствы пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 40 гадоў.
Сяргей Сямашка, які быў арыштаваны ў Беларусі, абвінавачаны беларускімі ўладамі. Дзьмітрыю Наскаўцу, якога чакае экстрадыцыя з Чэхіі ў ЗША, вылучыла абвінавачаньне пракуратура Нью-Ёрку.
На сайце Callservice.biz стаіць інфармацыя пра тое, што гэты адрас канфіскаваны ФБР: