Для таго, каб падаць заяўку на атрыманьне візы, трэба будзе асабіста наведаць консульскую ўстанову і абавязкова прадаставіць пакет дакумэнтаў, незалежна ад краіны: анкета адзінага ўзору, пашпарт, фота, дакумэнты, што пацьвярджаюць мэту паездкі, доказы існаваньня сродкаў для аплаты харчаваньня і пражываньня, мэдычную страхоўку.
Тэрмін разгляду заявак на выдачу віз цяпер будзе складаць ня больш за 15 каляндарных дзён. У выпадку адмовы ў выдачы візы краіна абавязаная патлумачыць прычыну.
Для беларусаў віза будзе каштаваць па-ранейшаму 60 эўра, для дзяцей ад 6 да 12 гадоў – 35 эўра.
Абавязкова трэба зьвярнуць увагу на пашпарт: тэрмін дзеяньня пашпарту павінен ня менш чым на 3 месяцы перавышаць дату вяртаньня з краіны Эўразьвязу. Пашпарт павінен утрымліваць ня менш дзьвюх чыстых старонак для візаў і павінен быць выдадзены ня больш, як 10 гадоў таму.