НАДВОР’Е...
У суботу ясна і халодна, удзень –5... –7, уначы да –15.
У нядзелю спахмурнее, але цяплей ня будзе: -8...-10.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
6 сакавіка
У выставачным павільёне на праспэкце Пераможцаў, 14 адбудзецца вясновая выстава сабакаў усіх пародаў.
У музэі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах адбудзецца навукова-практычная канфэрэнцыя “Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Узаемадзеяньне грамадзкасьці і дзяржавы”.
7 сакавіка
Кандыдат у кандыдаты на мясцовых выбарах Яўген Ліпковіч ладзіць літаратурна-мастацкую акцыю “Абаронім маладую беларускую дзяржаўнасьць ад экстрэмізму”. Збор на скрыжаваньні вул. Сьветлай і Севастопальскай у 12.00. Удзельнікаў просяць мець з сабой кнігі Мікалая Чаргінца.
У ДК чыгуначнікаў адбудзецца выстава катоў.
У “Менск-Арэне” – канцэрт гурту “Рамштайн”. Пачатак у 19.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА :
6 сакавіка
У Ісьляндыі – рэфэрэндум на тэму: Ці вяртаць Брытаніі і Нідэрляндам больш за 5 мільярдаў даляраў, страчаных укладнікамі ў выніку краху ісьляндзкіх банкаў.
7 сакавіка
Парлямэнцкія выбары ў Іраку.
Цырымонія прысуджэньня прэміі “Оскар” у Лос-Анджэласе.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
6 сакавіка 1944 году прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслаў Астроўскі падпісаў загад аб арганізацыі Беларускай Краёвай Абароны.
6 сакавіка 1990 году ў Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.
6 сакавіка 1937 году ў Асіповічах прыйшоў на сьвет знакаміты беларускі мастак-плякатыст Уладзімер Крукоўскі.
7 сакавіка 1850 году нарадзіўся кіраўнік Чэскай дзяржавы Тамаш Масарык. У 1918 годзе Масарык вярнуўся ў Чэхію зь пяцігадовае эміграцыі ў Францыі і быў абраны прэзыдэнтам краіны. А ўсяго чэхі выбіралі яго на найвышэйшую пасаду ажно чатыры разы.
7 сакавіка ў 1875 годзе прыйшоў на сьвет слынны францускі кампазытар Марыс Равэль, а ў 1872 годзе – ягоны калега Васіль Залатароў.
7 сакавіка 1931 году пакінуў гэты сьвет Павал Дземідовіч, дасьледнік беларускае этнаграфіі і фальклёру.
7 сакавіка 1943 году савецкія партызаны расстралялі ў Менску беларускага нацыянал-сацыялістычнага палітыка Фабіяна Акінчыца.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
6 сакавіка – Дзень незалежнасьці Ганы (1957)
7 сакавіка – Міжнародны дзень дзіцячай тэлевізіі і радыёвяшчаньня
7 сакавіка – У Жодзіне адзначаецца Дзень горада
МІНУС 365: Год таму на сайце Свабоды:
6 сакавіка
Лукашэнка на бізнэс-форуме ў Капаоніку
7 сакавіка
Яна Палякова: “Мяне хочуць дабіць”
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Дыктатары заўсёды выглядаюць добра – аж да апошняй хвіліны”, – Т.Г.Масарык.