Паводле папярэдняй ацэнкі экспэртаў банку, ВУП Беларусі летась зьнізіўся на 1%, а сальда плацёжнага балянсу склала мінус 9,2%. Згодна з афіцыйнай беларускай статыстыкай, рост валавага ўнутранага прадукту ў 2009 годзе склаў 0,2% пры гадавым прагнозе 10 – 12%.
На 2010 год прагноз росту ВУП Беларусі зацьверджаны на ўзроўні 11 – 13%.