Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Шушкевіч: “Беларускі рэжым фактычна выратавалі крэдыты МФВ, зь якім згодныя ЗША”


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Ці спраўдзіліся вашы пажаданьні Бараку Абаму? Гэтае пытаньне «Свабода» задала экс-сьпікеру Станіславу Шушкевічу на гадавіну прэзыдэнцтва Барака Абамы.

Нагадаем, год таму беларускі палітык пажадаў новаму кіраўніку ЗША прынцыповасьці ў галіне правоў чалавека і дэмакратызацыі, а таксама — каб «ЗША пазбавілі сьвет ад крызісу». Ці спраўдзіліся гэтыя пажаданьні?

Станіслаў Шушкевіч: «Тут адбываецца, як у нас у фізыцы кажуць, інвэрсія. Справа ў тым, што ЗША зьмянілі сваю палітыку. Я думаў, што яны захаваюць адданасьць прынцыпам дэмакратыі і правоў чалавека, а бачу, што яны разьлічваюць, відаць, на канвэргенцыю. Гэта калі набліжаюцца падыходы дыктатарскіх рэжымаў і дэмакратычных. Бо гэта ж Абама зьяўляецца аўтарам курсу на тое, што ЗША фактычна пачынаюць супрацоўнічаць з такімі рэжымамі, як у Беларусі ці як у Іране. Ва ўсякім разе, калі раней у мяне была надзея, што адданасьць прынцыпам дэмакратыі ў ЗША паўплывае і на сытуацыю ў Беларусі, то цяпер такія спадзяваньні зьменшыліся.

Што да ўплыву на крызіс, то адносна беларускага рэжыму зноў жа гэта ЗША забясьпечылі яму падтрымку. Бо рэжым атрымаў вялікія крэдыты ад МВФ, фактычна яго выратавалі гэтыя крэдыты, а гэта азначае, што з такім падыходам згодныя і ЗША».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG