Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксяндза Ёзаса Бульку пахавалі ў Мосары ля касьцёлу Сьвятой Ганны


Цырымонія пахаваньня ксяндза Ёзаса Булькі. <br>Фота — Яўген Самсонаў.
Цырымонія пахаваньня ксяндза Ёзаса Булькі. <br>Фота — Яўген Самсонаў.

У&nbsp;вёсцы Мосар на&nbsp;Глыбоччыне разьвіталіся з&nbsp;ксяндзом-пралатам Ёзасам Булькам, які каля 20&nbsp;апошніх гадоў служыў у&nbsp;тутэйшым касьцёле Сьвятой Ганны. Ён&nbsp;аднавіў гэты храм і&nbsp;зрабіў навакольную тэрыторыю &laquo;беларускім Вэрсалем&raquo;.

На пахаваньне зьехаліся прадстаўнікі каталіцкага касьцёлу з усёй Беларусі, прыйшлі мясцовыя парафіяне, а таксама прадстаўнікі сьвецкіх уладаў.

Ксёндз Ёзас быў вядомы як нястомны барацьбіт з п’янствам і алькагалізмам: ягонымі высілкамі ў Мосары быў створаны антыалькагольны музэй, а тэрыторыя тутэйшага Удзельскага сельсавету абвешчана «зонай цьвярозасьці» — тут не гандлююць гарэлкай ды іншымі алькагольнымі напоямі.


Кожны дзень у Мосар прыяжджаюць турысты, каб паглядзець на дэндрапарк, дэкаратыўныя сажалкі, клюмбы і алеі ў навакольлях касьцёла Сьвятой Ганны. Ксёндз Ёзас сам садзіў кветкі і дрэвы і заахвоціў да гэткай працы тутэйшых вяскоўцаў. Паводле ягонай ініцыятывы ў Мосары ля касьцёлу Сьвятой Ганны зьявіўся першы на Беларусі помнік Яну Паўлу ІІ, а ў вёсцы Парыж на Пастаўшчыне — уласная «Эйфэлева вежа» з каталіцкім крыжам на версе.


Ксёндз Ёзас Булька памёр 9 студзеня ў адным зь менскіх шпіталёў пасьля паўторнай апэрацыі на сэрцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG