15.50 Паводле арганізатараў, замоўлены аўтобус быў спынены супрацоўнікамі міліцыі нібыта за парушэньне правілаў дарожнага руху і накіраваны ва ўпраўленьне унутраных спраў Кастрычніцкага раёна Менску.
Спачатку яны плянавалі на трамваі праехаць па горадзе, раздаючы людзям на прыпынках Дэклярацыю правоў чалавека. Але ў дэпо паведамілі, што рэйкі затапіла і трамваю ня будзе, Таму акцыю перанесьлі на станцыю “Дружная”.
Прадстаўнік БХК Гары Паганяйла сказаў:
“Сёньняшняй акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу да парушэньняў правоў чалавека ў краіне, раздаць грамадзянам інфармацыю пра стандарты ў галіне правоў чалавека. Мы спадзяемся, што ўлады ня будуць перашкаджаць правядзеньню сьвята”.