Эканаміст па адукацыі, спадарыня Галіна выказала такое меркаваньне:
“Кажуць, крызіс, і павінна ўсё таньнець – дык яно так і адбываецца, але толькі ня ў нас, а за мяжой. Прыяжджаюць знаёмыя зь Літвы, з Польшчы – там вельмі вялікія зьніжкі на адзеньне, абутак. Нават не чакаючы сэзонных распродажаў, усе стараюцца зьнізіць кошты, каб прывабіць пакупнікоў. У нас усё дарагое”.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, 80 пазыцыяў тавараў і паслугаў з 421 са спажывецкага кошыку ў мінулым месяцы патаньнелі альбо захавалі ранейшыя кошты. Прэсавы сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэту Алена Кандраценка прывяла такія лічбы:
“Цэны на алей зьнізіліся на 1,3%, гуркі сьвежыя – на 33,6%, капуста на 6,1%, цыбуля на 5,8%, морква на 1,5, буракі на 0,8%, яблыкі патаньнелі на 1,8”.
Кошты на садавіну–гародніну і павінны падаць: так званае сэзоннае зьніжэньне. Зеляніна, капуста, гуркі ўжо вырасьлі, моркву, буракі, бульбу, яблыкі трэба хутчэй распрадаваць. Вось толькі зьніжэньне цэнаў на 1-2% наўрад ці заўважаць пакупнікі.
Галіна: “Ня ведаю, пра якую моркву, што патаньнела, гавораць у Статыстычным камітэце. Я нядаўна зайшла ў краму і заўважыла, што імпартная цыбуля падаражала ў 3-3,5 разы – гэта, пэўна, з-за таго, што мыты ўзьнялі. Вось вам і крызіс, вось вам і зьніжэньне цэнаў. А беларуская морква такая страшная, што у мяне нават трусік яе ня есьць – яна ўся чорная. Вось і купляю на рынку”.
У 2008 годзе, паводле Белстату, спажываньне рыбы, морапрадуктаў, садавіны, гародніны ўпершыню заўважна вырасла – людзі сталі зьвяртаць увагу на правільнасьць харчаваньня, больш траціць грошай на ежу. Але зараз прыбыткі беларусаў упалі, продаж рыбы і морапрадуктаў зьнізіўся ў першым квартале на 12,5%, сыру амаль на 6%. Менш сталі купляць і нехарчовых, так званых прамысловых тавараў. Кошты на іх не зьніжаюцца, але і не растуць, што таксама станоўчая тэндэнцыя, сьцьвярджае прэсавая сакратарка Белстату Алена Кандраценка:
“Буйныя групы нехарчовых тавараў – па іх няма зьніжэньня. Бытавыя электрапрыборы, да прыкладу, засталіся на ранейшым узроўні, бэнзін – 100%, таксама як станоўчая тэндэнцыя: няма падаражаньня. Аплата камунальных паслугаў засталася на ранейшым узроўні, гарадзкі транспарт не падаражаў, аўтамабільны. Паслугі міжнароднага чыгуначнага транспарту патаньнелі на 1,6%”.
У індэкс спажывецкіх цэн не ўключаюцца кошты на жытло і аўтамабілі. У сярэднім кошт квадратнага мэтра ў сталічнай новабудоўлі – каля 1200 даляраў (паўтара года таму быў каля 2 тысяч). Зьнізіліся кошты і на новыя аўтамабілі – на мадэлі 2008 году. Але ажыятажу на рынку няма. Эканаміст спадарыня Галіна кажа:
“Рэкляма, канечне, крычыць, што ў нас аўтамабілі таньнеюць. Але дзе ж грошай набярэсься на тое самае “Рэно”, якое патаньнела на паўтары тысячы даляраў? Дык у мяне і гэтай паўтары тысячы няма, ня кажучы ўжо пра ўвесь кошт машыны”.

Беларуская морква такая страшная, што у мяне нават трусік яе ня есьць...