Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вы – карэспандэнт "Свабоды". Фота зь Першамаю


У Менску праходзяць афіцыйныя мерапрыемствы, прымеркаваныя на 1 траўня, сьвята працы. Наведніца нашага сайту Лора Зайцава пабывала ля нацыянальнай бібліятэкі і даслала на сайт "Свабоды" свае фотаўражаньні з камэнтарамі.


Мне 16 гадоў. Я зусім не ўяўляла, што такое сьвята 1 траўня, і вырашыла наведаць мерапрыемства ля нацыянальнай бібліятэкі ў Менску.


Дзьме моцны вецер. 13 градусаў цяпла. І чаму гэтыя людзі столькі стаяць?



Ці ён сам намаляваў плякацік? А нашто галінка? І чаму такі сумны?



Амонаўцы правяралі кожную сумку. У мяне забралі "Кока-колу". Напэўна, баяцца новага выбуху. Бэрэсээмаўцы сыходзяць. Можа, у іх канфіскавалі піва?..



Вецер і сьцягі. Прафсаюзныя актывісты ледзь стаяць.



Каханьню не замінае ані “Белаграпромбанк”, ані Скарына.


Ці гэта будучыня і мінулае Беларусі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG