Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Людзі
Тыдзень у фатаздымках, 4—11 красавіка
11 красавік 2009, 23:07
Тыдзень у фатаздымках, 4—11 красавіка
Друкаваць
Беларускія падзеі ў фатаздымках, 4—11 красавіка 2009 году.
4 красавіка, субота
У Горадні 4 красавіка ўпершыню адбыўся вулічны крыжовы шлях. Каталіцкая моладзь паказала біблейскую гісторыю аб узыходжаньні Хрыста на Галгофу, які нес на сьпіне крыж, быў укрыжаваны, а затым зьняты з крыжа.
5 красавіка, нядзеля
Каталікі ў Беларусі й сьвеце сьвяткавалі Вербную нядзелю.
6 красавіка, панядзелак
Прэм’ер-міністар зямлі Брандэнбург ФРН Матыяс Плацэк наведаў Беларусь.
У гомельскай краме “Бярозка” за зачыненымі дзьвярыма абвясьцілі страйк пяцёра тамтэйшых працаўніц.
У Горадні адбылася сустрэча з Захарам Шыбекам, які прадставіў сваю кнігу “Гарадзкая цывілізацыя: Беларусь і сьвет”.
7 красавіка, аўторак
Офіс руху “За свабоду” застаўся бяз мэблі і аргтэхнікі. Судовыя выканаўцы забралі ўсю маёмасьць згодна з пастановай суду Першамайскага раёну Менску.
У Гомельскім абласным судзе распачата слуханьне гучнай крымінальнай справы па факце забойства аднавяскоўцамі жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёну Мікалая Макарэвіча.
У менскай арт-галерэі “Падземка” адчынілася першая пэрсанальная мастацкая выстава Адама Глобуса. Літаратар і кнігавыдавец прымеркаваў гэтую падзею да выхаду сваёй новай кнігі “PLAY.BY”.
У сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя фільму “Права выбіраць”, зробленага ўласнымі намаганьнямі актывістаў моладзевага руху.
Пасол Літвы Эдмінас Багдонас
Яўген Калмыкоў і Павал Булатнікаў
Гедрус Клімкявічус
12 — 14 чэрвеня на беларускай-літоўскай мяжы, каля Нарвіліскага замку будзе праходзіць трэці Міжнародны фэстываль музыкі і мастацтва “Be2gether”. У літоўскай амбасадзе ў Менску адбылася прэзэнтацыя імпрэзы.
У Менску прайшлі імпрэзы ў памяць пра Генадзя Карпенку
9 красавіка, чацьвер
У Горадні адчынілася выстава гарадзенскіх велікодных паштовак.
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік скончыў знаёмства са справай, распачатай супраць яго абласной управай КДБ. У хуткім часе дакумэнты будуць перададзеныя ў пракуратуру, а пасьля — у суд. Сваёй віны ні ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, ні ў паклёпе на прэзыдэнта праваабаронца па-ранейшаму не прызнае.
10 красавіка, пятніца
Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў адмовілі ў рэгістрацыі. Сябры працоўнай групы дзеля стварэньня Асамблеі назвалі адмову Мін’юсту “палітычна матываванай”. На фота — Юры Чавусаў і Сяргей Мацкевіч
У Менску ў памяшканьні Беларускага ПЭН-цэнтру адбылася прэзэнтацыя кнігі Барыса Клейна “Недосказанное. Имена”.
Стартавалі дзясятыя па ліку курсы ды-джэяў адраджэньня. Курс пачынаецца вызначэньнем асабістага беларускага IQ з дапамогай гадзіннага тэсту на 100 пытаньняў з усіх сфэраў.
11 красавіка, субота
Былыя вязьні, якія сабраліся каля абэліску ў памяць закатаваных суграмадзян, што ў канцы вуліцы Цітова ў Віцебску, абураліся будоўляй жылых дамоў на месцы канцлягера.
У Гомелі рэспубліканскі суботнік ладзіўся ў зьвязку з днём цьвярозасьці.
Яшчэ на гэтую тэму
Тыдзень у фатаздымках, 29 сакавіка—4 красавіка
Тыдзень у фатаздымках, 22—28 сакавіка
Тыдзень у фатаздымках, 15—21 сакавіка
Тыдзень у фатаздымках, 8—14 сакавіка
Тыдзень у фатаздымках, 1 — 7 сакавіка
MailChimp Newsletter - Stories of the week - Region Widget - Belarus (GR-2352) SHORT
ЗА КРАТАМІ
БО ЖУРНАЛІСТЫ
Апошнія навіны
14:01
На масавых акцыях 9 траўня ў Менску арганізуюць дагляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільным
13:37
У новым нямецкім урадзе будуць і вядомыя палітыкі, і новыя твары
13:09
У Беларусі за кратамі застаюцца прынамсі дзевяць палітвязьняў з інваліднасьцю
12:18
Украіна абвясьціла вышук ураджэнца Беларусі. Яго абвінавачваюць у катаваньні жыхароў акупаванага Расеяй Скадоўску Херсонскай вобласьці
усе навіны за дзень >
Прырода і экалёгія
Акцыі да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі прайшлі ў Вільні і Варшаве. ФОТА
Рэлігія
Дзясяткі сусьветных лідэраў і сотні тысяч вернікаў. У Ватыкане разьвіталіся з папам Францішкам. ФОТА
Мультымэдыя
Асіповічы – ядзерная сталіца Беларусі?
больш відэа і фота
Самае папулярнае
1
Паміж талерантнасьцю і ксэнафобіяй. Гісторык і псыхоляг тлумачаць, чаму беларусаў абурыла навіна пра 150 тысяч пакістанцаў
2
Трох мужчынаў асудзілі да 25 гадоў калёніі за спробу падрыву чыгуначнага саставу каля Талачына
3
Былая журналістка Натальля Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў супрацы з ГРУ, выехала ў Расею
4
Што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін у Валгаградзе. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
5
Дасьледаваньне паказала, што побытавы плястык зьвязаны з тысячамі сьмерцяў ва ўсім сьвеце
XS
SM
MD
LG