Другой прэміяй узнагародзілі амерыканца Крыстафера Чэна за п’есу “Ва ўладзе лічбаў”. Трэцюю прэмію атрымала грамадзянка Расея Марыя Раждзественская за п’есу “Куды сышоў Лэсьлі Ховард”.
Драматург Мікалай Халезін і дырэктар тэатру Натальля Каляда ўручылі яшчэ некалькі прэміяў у намінацыях “п’еса малога фармату” і “эксперыментальны тэкст для тэатру”, а таксама прыз Тома Стопарда “яскравы дэбют”.
Таксама быў уручана спецыяльны прыз журы – лепшая п’еса для дзяцей і дарослых. Яе атрымала расейка Ана Данатава за п’есу “Мішкіна шчасьце”
Арганізатары конкурсу паведамілі, што сам конкурс – гэта адукацыйны праект. Ён створаны дзеля таго, каб беларускія аматары тэатральнага мастацтва ведалі лепшых беларускіх драматургаў, а таксама маглі пазнаёміцца з творчасьцю замежных сучасных драматургаў.