Прэм’ер Румыніі пайшоў у адстаўку пасьля першага тура выбараў прэзыдэнта, якія кандыдат ад кіроўнай кааліцыі прайграў

Прэм'ер-міністар Румыніі Марчэл Чалаку

Прэмʼер-міністар Румыніі Марчэл Чалаку 5 траўня абʼявіў аб адстаўцы і прапанаваў сваёй партыі выйсьці з ураду. Нагодай стаў вынік першага туру прэзыдэнцкіх выбараў.

«Кіроўная кааліцыя была сфармаваная ў сьнежні з дзьвюма мэтамі: мець стабільны ўрад, большасьць у парлямэнце і агульнага кандыдата на пасаду прэзыдэнта Румыніі. Мы ня справіліся з адной з гэтых задач. Мы бачылі ўчора галасаваньне румынаў. Гэта азначае, што кіроўная кааліцыя не мае легітымнасьці», — цытуе палітыка Румынская служба Радыё Свабода.

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў прайшоў у краіне ў нядзелю. Лідэрам стаў атрымаў кіраўнік «Альянсу за абʼяднаньне румынаў» Джорджэ Сім’ён. Кандыдат ад кіроўнай кааліцыі Крын Антанеску заняў трэцяе месца і ня выйшаў у другі тур.

Чалаку прадстаўляе Сацыял-дэмакратычную партыю, яна мае большасьць галасоў у ніжняй палаце парлямэнта. Нават у выпадку выхаду з кааліцыі міністры ад партыі прадоўжаць выконваць абавязкі, заявіў Чалаку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі выходзяць ультранацыяналіст Сім’ён і праэўрапейскі кандыдат Дан