Год таму ня стала першага прэзыдэнта Чэхіі, драматурга і дысыдэнта Вацлава Гаўла. На магіле Гаўла – сьвечкі і кветкі, а яшчэ ў памяць аб незвычайнай асобе ў Эўропе праходзяць незвычайныя акцыі. Зь Вінаградзкіх могілак у Празе – Сяргей Шупа і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.
У Брусэлі на будынку Эўрапарлямэнту ў гонар Гаўла запаленае нэонавае сэрца
Фотапраекцыя на будынку Радыё Свабода ў Празе
Праскі аэрапорт Рузыне перайменаваны ў аэрапорт імя Вацлава Гаўла
На спэцыяльнай старонцы ў Фэйсбуку чэхі сёньня выкладаюць фотаздымкі, дзе яны ў памяць пра Вацлава Гаўла падкасалі нагавіцы.