Найбольшую колькасьць галасоў на музычным конкурсе «Эўрабачаньне» 2010 году атрымала 18-гадовая сьпявачка зь Нямеччыны Лена Мэер-Ландрут. Беларускі квінтэт 3+2 патрапіў на 24 месца.
Нямецкая школьніца, якая выканала песьню Sattellite, набрала 246 балаў. Найбольшую колькасьць галасоў ёй аддалі 9 краінаў. Менавіта Лена павязе ў сваю краіну пераходны прыз – хрустальны мікрафон, а ў наступным годзе "Эўрабачаньне" пройдзе ў Нямеччыне.
Другое месца заняла турэцкая група maNga, трэцяе – румынская дуэт Пауля Селинг і Ови, чацьвертае – дуэт Томаса Нэрэргрына і Шані з Даніі, а пятае – азэрбайджанская сьпявачка Сафура. Беларускі квінтэт 3+2 заняў 24 месца.