Сярэднюю школу канчаюць амаль 107 тысяч чалавек — два выпускі, адзінаццатыя і адзінаццатыя “штрых” клясы. Чым адметныя выпускныя балі, ці будзе там сьпіртное?
Практычна ўсе выпускныя балі праходзяць у адзін дзень — 12 чэрвеня, і пачынаюцца яны а 20-й гадзіне. Час заканчэньня вызначаюць бацькоўскія камітэты, адміністрацыі школ. Дзе праходзяць сьвяты? Настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Полацку Валерыя Сом:
“Хто дзе. Некаторыя — рэстарацыі здымаюць, некаторыя — у школах”.
Але ў сталіцы рашэньнем Менгарвыканкаму школьныя вечары дазволена праводзіць толькі ў школах, і “ў выключных выпадках” — ва ўстановах культуры. Праводзіць вечары ў кавярнях, рэстаранах, барах катэгарычна забаронена. Распавядае маці сёлетняга выпускніка спадарыня Натальля:
“У Менску наагул усе вычвараюцца, хто як можа. І Палац Рэспублікі арандуюць, усе палацы і дамы культуры, кінатэатры, Палац моладзі, Белсаўпроф”.
І тут варта зазначыць: звычайна ва ўстановах культуры таксама ёсьць дзе выпіць...
У Менску ў сьвяце возьмуць удзел больш за 40 тысяч выпускнікоў, іх бацькоў і настаўнікаў
У сталіцы сёлета сярэднюю школу скончылі 17 тысяч чалавек — на 2 тысячы больш, чым летась. Паводле гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў, у сьвяце возьмуць удзел больш за 40 тысяч выпускнікоў, іх бацькоў, настаўнікаў. Падчас баляў сьпіртное забаронена ня толькі для выпускнікоў, але і для ўсіх прысутных. Акрамя таго, 12 чэрвеня ў Менску ад 16-й гадзіны продаж віна з гарэлкай у розьнічным гандлі забаронены. А вось у рэстарацыях, кавярнях барах наліваюць, як звычайна.
Начальнік упраўленьня выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Віктар Якжык:
“Расьпіцьця сьпіртных напояў на такіх мерапрыемствах не было. Што да сьвяткаваньня ў школах са сьпіртнымі напоямі, то гэтага не было ніколі дазволена”.
Настаўніца з Барысава спадарыня Сьвятлана распавяла:
“Вядома, афіцыйна гэта адказнасьць дырэктара. Пішацца загад пра тое, што дырэктар нясе адказнасьць за любыя спробы, у загадзе пазначаецца час дзяжурства настаўніцкага і бацькоўскага патруля. Афіцыйна — у нас толькі салодкі стол, і загад пра тое, што дырэктар нясе пэрсанальную адказнасьць за нерасьпіваньне сьпіртных напояў, напісаны”.
“Ужываюць, вядома. І ніякія забароны ніколі нікога не прыпыняюць...”
Полацкая настаўніца Валерыя Сом пацьвярджае, што афіцыйна сьпіртное на выпускных забаронена:
“Афіцыйна — не, паколькі забарона. Паводле маіх назіраньняў, звычайна прыносяць нават ня самі дзеці, бо яны прыходзяць прыгожа апранутыя, бяз сумак, а прыносяць бацькі. Бо бацькі лічаць, што лепей няхай дзеці будуць пэўным чынам пад наглядам, маўляў, тады гэта не перарасьце ў нешта жахлівае. Маскіроўка маскіроўкай, але гэта заўсёды было і заўсёды будзе...”
Барысаўская настаўніца спадарыня Сьвятлана таксама кажа, што часьцяком ініцыятарамі сьпіртнога на выпускных робяцца якраз бацькі:
“Ясна, што п’юць. Усе п’юць. Калі там зьбіраюцца бацькі, якія дзеля гэтага туды прыйшлі. Віно ў пакунках ад соку...”
Мяркуецца, што школьныя выпускныя балі наведаюць праверкі РайАНА, міліцыя таксама будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Але, на думку полацкай настаўніцы Леры Сом, усе забароны і праверкі асаблівага сэнсу ня маюць:
“Ужываюць, вядома. І ніякія забароны ніколі нікога не прыпыняюць, і ніколі не прыпынялі, і ніколі не прыпыняць. Гэта традыцыя. Яна можа быць добрая, яна можа быць дрэнная. Але нават калі абшукваць усіх ля ўваходу ў школу, гэта прывядзе толькі да таго, што адбудзецца, да прыкладу, урачыстая частка ў школе, яны атрымаюць свае атэстаты і пойдуць сабе спакойненька піць у нейкае іншае месца. Так што гэтыя забароны абсалютна бессэнсоўныя”.
“У нас цікавыя людзі, і я лічу, нам не патрэбна сьпіртное, каб быць вясёлымі”
Натуральна, выпускны баль павінен стаць сьвятам для выпускнікоў, кажа начальнік упраўленьня выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Віктар Якжык:
“Пазыцыя такая: канечне ж, сьвята для выпускнікоў павінна быць, каб сапраўды выпускны вечар запомніўся. І запомніўся ня тым, што ўпершыню паспыталі сьпіртныя напоі разам з дарослымі. Кантроль павінен быць”.
Але каб выпускны баль стаў сапраўдным сьвятам, патрэбныя ня толькі ўрачыстая частка з уручэньнем атэстатаў і дыскатэка, але і цікавая забаўляльная праграма, перакананы выпускнік другой сталічнай гімназіі Аляксей. Вось што распавёў юнак пра свой баль:
“Ён будзе адбывацца ў нашай школе — гімназіі № 2. Спачатку будзе афіцыйная частка, дзе нам будуць уручаць атэстаты, і будзе неафіцыйная, дзе мы будзем паказваць сцэнкі, прысьвечаныя школе. Нейкія сюрпрызы нам рыхтуюць і бацькі. А потым цэлую ноч у нас будзе вечарынка”.
Карэспандэнтка: “А вечарынка будзе са сьпіртным ці не?”
“Я думаю, сьпіртнога ў нашай школе ня будзе. У нас цікавыя людзі, і я лічу, нам не патрэбна сьпіртное, каб быць вясёлымі. Я думаю, што многія школьнікі п’юць сьпіртное ў гэты вечар таму, што ім проста няма чым займацца ўсю ноч. Я проста ўпэўнены: ніхто не нап’ецца, і ўсё пройдзе ў нас весела і здорава без спажываньня сьпіртнога”.