Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cядзіце ў школе. І без сьпіртнога


Менскім выпускнікам не дазволяць сьвяткаваць сканчэньне школы ў кавярнях і рэстарацыях.


Імпрэзы пройдуць у школах, у выключных выпадкаў – ва ўстановах культуры.

“Праводзіць выпускныя вечары ў кавярнях, рэстарацыях і барах ды іншых установах такога кшталту будзе забаронена”, - заявіў журналістам начальнік Управы ідэалягічнай і выхаваўчай працы Камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Андрэй Стрыгельскі.

“12 чэрвеня ў Менску будзе абмежаваны продаж алькагольных і слабаалькагольных вырабаў”, - дадаў чыноўнік.

Стрыгельскі таксама зазначыў, што на выпускных будзе забароненае ўжываньне сьпіртовых напояў ня толькі для школьнікаў, але і для ўсіх прысутных.

Пачатак усіх выпускных у 20:00, перадае Інтэрфакс.

У 2009 годзе школы, ліцэі і гімназіі Менску выпусьцяць 16,6 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG