Прадстаўляць Беларусь на міжнародным сьпеўным конкурсе «Эўрабачаньне-2014» будзе 30-гадовы Юры Вашчук, які выступае пад сцэнічным псэўданімам Teo. Гэта стала вядома па выніках нацыянальнага адборачнага туру, дзе за адзіную пуцёўку ў Данію змагаліся 14 артыстаў і калектываў.
Канцэрт у студыі Белтэлерадыёкампаніі, на якім выбіраўся беларускі ўдзельнік сёлетняга «Эўрабачаньня» у Капэнгагене, мала чым быў беларускі. Нумары, якія падчас папярэдняга праслухоўваньня журы пакінула для фіналу, выконваліся па-расейску і па-ангельску, усе беларускамоўныя выканаўцы былі забракаваныя яшчэ на этапе мінулагодняй фільтрацыі.
Працоўнай мовай вядучых шоў Вольгі Рыжыкавай і Дзяніса Дудзінскага таксама была расейская, на ёй абвяшчалі свой вэрдыкт і запрошаныя экспэрты. Пры гэтым Дудзінскі, прадстаўляючы відэазварот пераможцы «Эўрабачаньня-2013», сьпявачкі з Даніі Эмілі дэ Форэст, пахваліў, якая прыгожая дацкая мова, і нават намагаўся на ёй гаварыць, аднак чарга да беларускай так і не дайшла. Зрэшты, па-за конкурсам адна песьня па-беларуску ўсё ж прагучала — «Але...» гурту «Аўра».
Сам фінал прадэманстраваў поўнае разыходжаньне ў густах слухачоў і чальцоў журы. Калі па выніках глядацкага галасаваньня абсалютная большасьць галасоў была аддадзеная дуэту Макс Лорэнс&ДзіДзюЛя зь песьняй «Now you’re gone» і гурту Nuteki з кампазыцыяй «Fly Away», то мэтры ў складзе «забранзавелых» Васіля Раінчыка, Аляксандра Ціхановіча, Алены Ланской, прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Белтэлерадыёкампаніі ды іншых тым жа рокерам з Nuteki не далі ніводнага балу, адзначаючы Жанэт, Switter Boys feat. Kate&Volga Karol ды іншых.
Дзякуючы судзьдзям, перамогу ўрэшце атрымаў саліст Нацыянальнага акадэмічнага аркестру пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Юры Вашчук, якога гледачы паставілі на трэцяе месца. Пры роўнасьці выніковых балаў выбіраючы паміж ім і Лорэнсам&ДзіДзюЛем, сябры журы аднадушна падтрымалі Teo. У траўні зь песьняй «Cheesecake» ён выправіцца ў сталіцу Даніі.
Між тым, былыя ўдзельнікі «Эўрабачаньня» лічаць шуміху вакол сьпеўнага конкурсу не адпаведнай маштабу шоў і заклікаюць ставіцца да яго спакайней. Гаворыць Зьміцер Каракін, лідэр гурту «Litesound», які пасьля скандалу з фальсыфікацыяй вынікаў глядацкага галасаваньня на карысьць Алены Ланской прадстаўляў Беларусь на «Эўрабачаньні-2012» у Баку:
«Ведаеце, на самой справе на „Эўрабачаньні“ у Азэрбайджане самым вялікім расчараваньнем была так званая ганаровая „чырвоная дарожка“. Мы былі на „Новай хвалі“ у Юрмале і на „Эўрабачаньні“ у Баку, таму ёсьць з чым параўноўваць. У выпадку з „Новай хваляй“ дарожка хоць і была зялёная, але на цырымонію адкрыцьця там сабраўся ўвесь горад, прыехала вялізная колькасьць людзей зь іншых месцаў, было шэсьце па вуліцы — то бок, быў сапраўдны фэстываль. Ішлі зоркі, ішлі мы, удзельнікі конкурсу. Гледачам было надзвычай цікава, сабралася тысяч 10 чалавек, ня меней, шалёны проста натоўп быў вакол гэтай дарожкі, неймаверная колькасьць журналістаў. То бок, ажыятаж быў нежартоўны».
Паводле Каракіна, Эўрабачаньне ня мае дачыненьня да сапраўднага шоў-бізнэсу:
«Калі мы трапілі на „Эўрабачаньне“ і параўналі гэтыя „чырвоныя дарожкі“, то стала настолькі сумна... Паўтары сотні ўдзельнікаў і пару дзясяткаў журналістаў — вось і ўсё. Прычым, здымаюць выключна нейкія мясцовыя каналы і ўласны тэлеканал „Эўрабачаньня“. Іншымі словамі, пачынаеш разумець, што „Эўрабачаньне“ увогуле ня мае ніякага дачыненьня да сапраўднага эўрапейскага шоў-бізнэсу. І менавіта ў гэтым праблема яго нібыта надзвычайнай важнасьці для сьвету».
Шэраг краінаў ужо заявілі пра адмову ад удзелу ў імпрэзе, спасылаючыся на неадэкватныя сяброўскія ўнёскі і значныя выдаткі на падрыхтоўку артыстаў. Калі ў папярэднія гады ў конкурсе бралі ўдзел прадстаўнікі блізу паўсотні дзяржаў, то на сёлета заяўленыя толькі 36.
Юры Базан, дырэктар зачыненага ўладамі з палітычных прычынаў «Аўтарадыё», перакананы, што ў Беларусі адпачатку сумнеўны падыход да конкурсу: замест таго, каб прадэманстраваць рэальныя здольнасьці, арганізатары скатваюцца да карыкатурнага выгляду, намагаючыся быць у модным трэндзе:
«У мяне такое адчуваньне, што беларускія выканаўцы, якія туды імкнуцца, едуць не дзеля песьні, не дзеля музыкі, а дзеля сябе. Наколькі я разумею, „Эўрабачаньне“ — гэта конкурс маладых выканаўцаў, не прафэсіяналаў. Магчыма, кудысьці яны патрапілі, пачалі прасоўвацца; ужо ня поўныя дылетанты-аматары, але яшчэ і не прафэсіяналы. Але калі бачыш „замацярэлых“, як па нашых мерках, артыстаў, то назваць пачаткоўцамі іх язык не паварочваецца. Дый падчас самога конкурсу ўзьнікае куча праблемаў, бо занадта патасна гэта гучыць — краіну прадстаўляць, гонар нацыі».
Паводле Базана, трэба найперш прадстаўляць якасную песьню, бо Эўрабачаньне — не мастацтва высокага гатунку:
«Таму хто найбольш варты? Для пачатку трэба ўсё ж нешта сваё стварыць, быць самім сабой. А ў нас пастаянна нейкая напружанасьць, самавыпячваньне, усё ў карыкатурным выглядзе. І ня толькі ў музыцы. Глядзіш тых жа скандынаваў: чалавек выкладаецца праз сваю творчасьць, паказвае, што можа зрабіць. Нармальна, натуральна, даходзіць да душы. А тут вечна нейкія незразумелыя прадусары, нейкія кіркоравы, усё нешта спрабуюць зьляпіць з таго, што ніяк ня лепіцца. Ерунда гэта ўсё».
Агульную карціну сучаснай папулярнай музыкі ў Беларусі яскрава прадэманстраваў гала-канцэрт «зорак», запрошаных на цырымонію падвядзеньне вынікаў фінальнага адбору да «Эўрабачаньня-2014». Аляксандар Саладуха, які ўжо два дзясяткі гадоў зьвяртаецца да сваіх «жэншчын», абавязковыя спадарожніцы падобных эўраконкурсаў Алена Ланская і Паліна Смолава, іншыя вялікія і не да канца прызнаныя артысты — усе яны закансэрваваліся ў безаблічнай беларускай «папсе», якая, не займеўшы нацыянальнага калярыту, з зайздрасьцю паглядае на маскоўскі шоў-бізнэс.

Між тым, былыя ўдзельнікі «Эўрабачаньня» лічаць шуміху вакол сьпеўнага конкурсу не адпаведнай маштабу шоў і заклікаюць ставіцца да яго спакайней.

У мяне такое адчуваньне, што беларускія выканаўцы, якія туды імкнуцца, едуць не дзеля песьні, не дзеля музыкі, а дзеля сябе.Юры Базан