Як пісалі дзяржаўныя СМІ, пасьля рэканструкцыі летні амфітэатар ператварыўся ў "самую сучасную канцэртную пляцоўку Эўропы". Аднак – у адкрытую і неацяпляльную пляцоўку. І калі ўчора ў Віцебску праходзіў адборачны тур дзіцячага “Эўрабачаньня”, тэрмомэтры паказвалі ўсяго толькі 9 градусаў цяпла. Гледачы прыйшлі на канцэрт у цёплых куртках, а маленькія артысты выступалі ў лёгкіх сцэнічных касьцюмах.
Білеты імпрэзу каштавалі ад 5-ці да 15-ці тысяч рублёў. Таму ў білетных касах нават былі чэргі: нехта хацеў паглядзець на выступ Веркі Сярдзючкі, якую запрасілі аздобіць дзіцячы канцэрт, а нехта імкнуўся падтрымаць 13-гадовую канкурсантку зь Віцебску Серафіму Кузьняцову. Дарэчы, з 10 удзельнікаў адборачнага туру толькі яна ды яшчэ адна дзяўчынка зь Менску прасьпявалі песьні па-беларуску. Аднак журы даверыла прадстаўляць Беларусь на дзіцячым "Эўрабачаньні" іншаму прэтэндэнту – менскаму школьніку Аляксею Жыгалковічу.
Напярэдадні адборачнага туру дзіцячага “Эўрабачаньня” ў касах нават былі чэргі
Наступны вялікі канцэрт у Летнім амфітэатры заплянаваны на 20 верасьня. Перад віцебскімі гледачамі мае выступіць беларускі сьпявак Аляксандар Саладуха. Па білеты на гэтую імпрэзу чэргі не стаяць, і таму іх распаўсюджваюць пад прымусам. Самым безадмоўным кантынгентам у гэтым сэнсе ёсьць віцебскія школьнікі, аднак жыхары Віцебску маюць вялікія сумневы, што такім чынам існаваньне культурнай установы можна зрабіць прыбытковым.
Спадар: “Вельмі шмат грошай пайшло на гэтую будоўлю. І каб яе неяк акупіць, сабралі дзетак на канцэрт першага верасьня. З малодшых школьнікаў бралі па 3 тысячы, а са старэйшых – па 8 тысяч. Запоўнілі ўвесь амфітэатар, і канцэрты ішлі з ранку да вечара. Вось такім чынам яны мяркуюць акупіць будаўніцтва.”
Спадарыня: “Акупіць яго нерэальна за кошт тых канцэртаў, якія тут прапануюць. Цяпер во па школах раздалі білеты, па 15 штук на клясу – каб клясныя кіраўнікі іх абавязкова распаўсюдзілі. Гэта на канцэрт Саладухі.”
Дзяўчына: “Многія ў нашым горадзе пайшлі на адборачны тур дзіцячага "Эўрабачаньня", бо там выступала Верка Сярдзючка, а на дзіцячы канцэрт білеты таньнейшыя як на "Славянскі базар", дзе Верка Сярдзючка выступае. А так звычайна ў нас на канцэрты ў Летні амфітэатар ня ходзяць. Бо ўжо і халаднавата неяк, і артысты цікавыя не прыяжджаюць.”
Летні амфітэатар пасьля рэканструкцыі коштам 46 мільярдаў рублёў
У якасьці альтэрнатывы канцэртам, на якія цяжка сабраць публіку, віцебская абласная ўправа культуры прапанавала задзейнічаць летні амфітэатар у якасьці кінатэатра. 27 ліпеня на мастацкі фільм Натальлі Бандарчук "Пушкін. Апошняя дуэль" у залі на 7 тысяч месцаў сабралася ўсяго каля 700 гледачоў. Таму з кінапаказамі ў Летнім амфітэатры рашылі пакуль больш не экспэрымэнтаваць.
У інтэрвію газэце "Кульура" намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандар Косінец акрэсьліў яшчэ адну мажлівасьць самаакупнасьці Летняга амфітэатру. Гэта ўсё новыя і новыя фэстывалі ў "сталіцы" "Славянскага базару". Паводле спадара Косінца, гэта можа быць і "Віцебскі зарапад", і "Музычная Дзьвіна". Але невядома, дзе браць на ўсё гэта грошы, бо нават і з фінансаваньнем "Славянскага базару" ўзьнікалі праблемы.
Тым ня менш, намесьнік прэм’ер-міністра загадаў, каб Летні амфітэатар любым коштам выкарыстоўваўся ня менш як сем месяцаў на год. І чыноўнікі з управы культуры ды абласная філярмонія ўжо некалькі месяцаў шукаюць варыянты: ад запрашэньня кітайскага цырку да арганізацыі канцэрта клясычнай музыкі на адкрытым паветры.