Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандар Шпілеўскі канстатаваў рэзкае павелічэньне аб'ёму ўвозу легкавых аўтамабіляў у краіну.
"У разы павялічыўся аб'ём імпарту аўтамабіляў. Калі раней у дзень мы зьбіралі 4 мільярды мытных плацяжоў, то цяпер - 12-17 мільярдаў. За тры месяцы ў Беларусь увезена аўтамабіляў столькі ж, колькі за увесь мінулы год," -- заявіў Шпілеўскі, выступаючы на сэсіі ніжняй палаты беларускага парлямэнту 4 красавіка ў Менску.