Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніну Багінскую пачнуць судзіць 30 траўня па крымінальнай справе, ёй пагражае да 3 гадоў турмы


Ніна Багінская, архіўнае фота
Ніна Багінская, архіўнае фота

78-гадовую актывістку Ніну Багінскую пачнуць судзіць 30 траўня ў Менску.

Пра дату пачатку крымінальнага працэсу над актывісткай Нінай Багінскай паведаміў тэлеканал «Белсат». У судзе Першамайскага раёна Менска Свабодзе пацьвердзілі гэтую інфармацыю. Паводле канцылярыі суду, Багінскую абвінавачваюць па артыкуле 342-2 Крымінальнага кодэксу Беларусі (аб неаднаразовым парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў) з-за адзіночных пікетаў.

Па гэтым артыкуле ёй пагражае да трох гадоў зьняволеньня.

У 2024 годзе на Ніну Багінскую тры разы складалі пратаколы па адміністратыўных справах аб парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. У суме яе аштрафавалі на 7200 рублёў (180 базавых).

Вядома, што падчас сьледзтва па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псыхіятрычную экспэртызу.

У Ніны Багінскай ужо ня раз вырывалі і забіралі бел-чырвона-белыя сьцягі, зь якімі яна выходзіла на пратэсты.

Аляксандар Лукашэнка ў 2020 годзе сказаў, што аддаў загад не чапаць Багінскую.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG