Гэта вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.
У цэлым у краіне колькасьць школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, зьменшылася на 34,4% (з 135.523 на канец 2014-га да 88.885 на канец 2024-га), на расейскай — вырасла на 22,6% (з 808.293 да 991.274).
Такім чынам, па-беларуску сёньня вучыцца ўсяго 8 адсоткаў беларускіх школьнікаў. Для параўнаньня, у 2017 годзе гэтыя лічба была 13%.
Сытуацыя ў рэгіёнах
Берасьцейская вобласьць: на беларускай мове — спад на 30,7 працэнта (з 32.425 да 22.479), на расейскай — рост на 17,9 працэнта (з 126.400 да 149.018);
Віцебская вобласьць: −59,1% (з 13.112 да 5.366) і +14% (з 96.173 да 109.639) адпаведна;
Гомельская вобласьць: −37,2% (з 18.567 да 11.669) і +17,7% (з 128.468 да 151.158);
Горадзенская вобласьць: −43,2% (з 18.200 да 10.341) і +22,8% (з 89.146 да 109.509);
Менская вобласьць: −24,4% (з 35.811 да 27.074) і +34,4% (з 104.433 да 140.372);
Магілёўская вобласьць: −43,7% (з 13.468 да 7.588) і 13,3% (з 94.724 да 107.366);
Менск: +10,9% (з 3.940 да 4.368) і +32,7% (з 168.949 да 224.212).
- 14 траўня 1995 году ў Беларусі з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі прайшоў рэфэрэндум, які запусьціў працэс русыфікацыі ў Беларусі, надаўшы расейскай мове статус дзяржаўнай.
- Разьвіцьцё беларускай мовы і культуры дзесяцігодзьдзямі было прэрагатывай грамадзкіх ініцыятываў, арганізацыяў, актыўных людзей.
- Пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году рэжым Лукашэнкі разгарнуў маштабныя рэпрэсіі, у выніку якіх зьліквідавана мноства арганізацыяў і ініцыятываў, якія разьвівалі беларускую культуру, у тым ліку Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, шэраг прыватных выдавецтваў.
- Паводле перапісу насельніцтва, колькасьць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, зьнізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.
Форум