Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
У рамках збору вайсковаабавязаных плянуецца прыняць, «усебакова забясьпечыць» і падрыхтаваць да «выкананьня задач тэрытарыяльнай абароны». У сваю чаргу, як заяўлена, каманднаму складу тэрытарыяльных войскаў «трэба аднавіць навыкі ў кіраваньні падпарадкаванымі».
«Асноўная ўвага будзе засяроджаная на адпрацоўцы задач тэрытарыяльнай абароны ўзмоцненымі падразьдзяленянямі тэрытарыяльных войскаў сумесна з воінскімі часьцямі Ўзброеных сіл, у тым ліку з прымяненьнем сродкаў актыўнага і пасіўнага процідзеяньня бесьпілётным лятальным апаратам», — гаворыцца ў паведамленьні.
25 сакавіка — 18 красавіка зборы тэрытарыяльных войскаў праходзілі ў Горадзенскай вобласьці.
Трэці месяц запар улады Беларусі правяраюць баявую гатоўнасьць войска. Першая праверка боегатоўнасьці была абʼяўленая 3 лютага. Фактычна без дакладнага завяршэньня першай пачалася другая — 24 сакавіка.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністар абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Менскага гарадзкога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомлі заявіў, што тэрытарыяльная абарона «з сыстэмы, якая забясьпечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую».
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэньні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэньня адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
Форум