Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці стварылі «водар гораду» — адмысловыя духі


Працэс стварэньня духоў, ілюстрацыйнае фота
Працэс стварэньня духоў, ілюстрацыйнае фота

Упершыню ў Беларусі ў гораду зьявіліся свае духі. Пэрсанальны водар стварылі для Берасьця.

Аб стварэньні духоў у сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук.

Водар будзе называцца «Брэст». Склаў яго Ўлад Ракуноў, вучань Сафіі Ходаш-Гройсман — адной з самых тытуляваных парфумэрак сьвету. У майстэрні Рэкунова стваралі духі для францускіх зорак эстрады Патрысіі Каас і Мірэй Мацье.

Першапачаткова для гораду Ракуноў прыдумаў шэсьць варыянтаў водараў. Зь іх адмысловая камісія выбрала «самы ўражлівы».

— Духі распрацоўваліся пасьля апусканьня аўтара ў гісторыю і культуру Берасьця, — адзначыў Аляксандар Рагачук. — Піраміда водару «Брэст» унікальная.

Прэзэнтацыя духоў адбудзецца на парфумэрным шоў, якое пройдзе ў Дзень гораду — 28 ліпеня. Цяпер дызайнэры распрацоўваюць для парфумы арыгінальныя флякон і пакаваньне.

— Прысьвячаць водары гарадам — тэма для сусьветнай парфумэрыі ня новая. Варта ўзгадаць такія духі, як Paris ад Yves Saint Laurent, Tokyo ад Kenzo, Roma ад Laura Biagiotti, London ад Burberry і гэтак далей , - напісаў Рагачук. — У Беларусі няма парфумаў, прысьвечаных гарадам, таму ў гэтай сфэры «Брэст» і як горад, і як парфума будзе першай!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG