Разьвітаньне з Кікабідзэ ў Тбілісі працягвалася тры дні — на адпяваньне ў царкве і грамадзянскую паніхіду ў будынку філярмоніі прыйшлі тысячы людзей. Для адных Кікабідзэ, які сыграў галоўныя ролі ў савецкіх фільмах, такіх як «Міміно», сымбалізуе ідэю дружбы народаў, а для іншых — незалежную Грузію і яе разрыў з Расеяй і палітыкай Крамля. У апошні год ён актыўна падтрымліваў Украіну — і падчас жалобных цырымоній ягоная труна была накрытая грузінскім і ўкраінскім сьцягамі.
Партрэт сучаснай Грузіі на фоне разьвітаньня з акторам — у фільме дакумэнтальнага праекту «Прыкметы жыцьця».