Дата дня
18 кастрычніка 1523 году нарадзілася Ганна Ягелёнка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575–1596 гадах.
Таксама ў гэты дзень
1867 — Аляска ад Расеі перайшла да Злучаных Штатаў Амэрыкі.
1918 — у Парыжы абвясьцілі незалежную дзяржаву чэхаў і славакаў.
1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй.
1922 — заснавана брытанская карпарацыя ВВС.
1939 — войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.
1942 — нацысты зьнішчылі Берасьцейскае гета.
1993 — у Латвіі ўвялі новую валюту — лат.
У гэты дзень нарадзіліся
1680 — Ян Фрэдэрык Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1906 — Алесь Салагуб, беларускі паэт.
1912 — Пятро Бітэль, беларускі перакладчык, літаратар, настаўнік.
1939 — Лі Гарві Освальд, забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі. На пачатку 1960-х Освальд жыў у Менску.
У гэты дзень памерлі
1893 — Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар. Гуно быў заснавальнікам новага жанру ў францускім опэрным мастацтве — лірычнай опэры. Яго найлепшы твор — опэра «Фаўст» (1859), у якой кампазытар адмовіўся ад філязофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў опэру, зьвярнуўшыся да мэлядычнага ладу тагачаснага бытавога рамансу.
1931 — Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік.