Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Івана Пташнікава


Іван Пташнікаў
Іван Пташнікаў

Падзеі 7 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1571 — Бітва пры Лепанта паміж флётам Сьвятой Лігі і флётам Асманскай імпэрыі, адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі. Поўная перамога хрысьціянскага флёту, канец асманскага валадарства на Міжземным моры.

1897 — у Вільні быў створаны «Бунд» — Агульны габрэйскі рабочы зьвяз у Літве, Польшчы і Расеі. «Бунд» быў пралетарскай і адначасова нацыянальнай габрэйскай арганізацыяй. Ужо праз паўгода пасьля яго стварэньня ў Менску пры садзеяньні «Бунду» пройдзе першы зьезд РСДРП, у склад якой «Бунд» увойдзе аўтаномнай часткай.

1977 — была ўхваленая апошняя Канстытуцыя СССР.

2001 — пачаліся амэрыканскія паветраныя ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Афганістане.

2002 — камітэт па адукацыі, навуцы і культуры Сойму Літвы прыняў пастанову аб аднаўленьні ў Вільні дзейнасьці Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.

Іван Луцкевіч
Іван Луцкевіч

У гэты дзень нарадзіліся

1765 Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

Помнік Міхаілу Клеафасу Агінскаму ў Слоніме
Помнік Міхаілу Клеафасу Агінскаму ў Слоніме

1788 Іван Насовіч, беларускі мовазнавец-лексыкограф, фальклярыст, этнограф, аўтар «Слоўніка беларускай мовы», апублікаванага ў 1870 годзе. Апроч гэтага слоўніка, Насовіч выдаў зборнікі народных песень, прыказак і загадак.

1885Нільс Бор, дацкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Нільс Бор
Нільс Бор

1918 Ізраіль Басаў, беларускі жывапісец і графік.

1931Дэсманд Туту, біскуп з Паўднёваафрыканскай рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1932 Іван Пташнікаў, беларускі пісьменьнік. Сярод найбольш вядомых твораў — апавяданьні «Львы», «Арчыбал», «Пагоня», аповесьці «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманы «Мсьціжы» і «Алімпіяда».

1952 Уладзімір Пуцін, прэзыдэнт Расеі.

У памяці

1849 Эдгар Алан По, амэрыканскі паэт, празаік, эсэіст, вядучая постаць амэрыканскага рамантызму, адзін з пачынальнікаў дэтэктыўнага жанру.

Эдгар По, партрэт
Эдгар По, партрэт

1939 Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзеяч.

Раман Скірмунт
Раман Скірмунт

2006 Ганна Паліткоўская, расейская журналістка (забітая).

Ганна Паліткоўская
Ганна Паліткоўская

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG