Дзяржаўнае абвінавачаньне запытала для экс-прэзыдэнта 12 гадоў пазбаўленьня волі. Для дарадцы былога прэзыдэнта Фарыда Ніязава і яго целаахоўніка Каната Сагымбаева пракурор прасіў па сем гадоў зьняволеньня.
Алмазбек Атамбаеў назваў судовы працэс «цыркам» і адмовіўся ўдзельнічаць у працэсе, заявіўшы, што «скажа апошняе слова, калі выйдзе на волю».
Па гэтай справе праходзілі сем чалавек — Атамбаеў, Ніязаў, Сагымбаеў, а таксама лідэр партыі «Сацыял-дэмакраты» Тэмірлан Султанбекаў, былы намесьнік міністра ўнутраных справаў Курсан Асанаў, лідэр партыі «Туран» Жэніш Малдаматаў і палітык Амурбек Бабанаў. Справа апошняга выдзеленая ў асобную вытворчасьць.
Фарыд Ніязаў быў вызвалены з-пад варты ў зале суду.
- 5 кастрычніка 2020 году ў Кіргізстане пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў у ніжнюю палату парлямэнту пачаліся масавыя мітынгі, якія перарасьлі ў беспарадкі. Пасьля захопу будынку, у якім знаходзяцца парлямэнт і адміністрацыя прэзыдэнта, частка пратэстоўцаў накіравалася да будынку Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі (ДКНБ). Пасьля перамоваў з кіраўніцтвам дзяржкамітэта Атамбаеў, які знаходзіўся ў СІЗА ДКНБ са жніўня 2019 года, быў вызвалены. 10 кастрычніка яго зноўку затрымалі.
- У выніку гэтых пратэстаў 15 кастрычніка 2020 году прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Жэенбекаў сышоў у адстаўку.
- Палітык Садыр Жапараў, вызвалены разам з Атамбаевым з турмы падчас пратэстаў у кастрычніку 2020 году, у 2021 годзе быў абраны прэзыдэнтам Кіргізстану.
- Былы прэзыдэнт Кыргызстана знаходзіцца пад вартай па справе аб незаконным вызваленьні крымінальнага аўтарытэту Азіза Батукаева. 23 чэрвеня 2020 году яго прыгаварылі да 11 гадоў і 2 месяцаў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.