Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: трынаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну


Дэманстрацыя супраць нападу Расеі на Ўкраіну, Парыж, 5 сакавіка 2022
Дэманстрацыя супраць нападу Расеі на Ўкраіну, Парыж, 5 сакавіка 2022

Падзеі 8 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сёньня трынаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 7 сакавіка:

Дата дня

8 сакавіка 1928 году ў Празе памёр Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, старшыня Рады БНР у 1919–1928 гадох.

Таксама ў гэты дзень

1910 — рашэньнем Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Капэнгагене дзень 8 сакавіка абвешчаны Міжнародным жаночым днём.

1911 — першае сьвяткаваньне Міжнароднага жаночага дня.

1940 — у Індыі пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі пачалася кампанія грамадзянскага непадпарадкаваньня брытанскім калянізатарам.

Махатма Гандзі
Махатма Гандзі

1944 — у СССР пачалася масавая дэпартацыя балкарцаў.

1950 — СССР абвясьціў, што мае атамную бомбу.

Першая савецкая атамная бомба, Музэй ядзернай зброі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру
Першая савецкая атамная бомба, Музэй ядзернай зброі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру

1965 — у Паўднёвым Віетнаме высадзіліся першыя наземныя войскі ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся

1892 — Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны ў 1937 годзе).

Аляксандар Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў

1910 — Пятро Конюх, сьпявак, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Канадзе.

1914 — Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, адзін з «бацькоў» савецкіх атамнай і вадароднай бомбаў, тройчы Герой Сацыялістычнай Працы, ураджэнец Менску.

1931 — Сямён Падокшын, беларускі філёзаф і гісторык-мэдыявіст, дасьледчык культуры Адраджэньня і Рэфармацыі.

1954 — Андрэй Саньнікаў, палітык, грамадзкі дзеяч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году.

Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

1962 — Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадзкі дзеяч.

Славамір Адамовіч у судзе, Менск, 2019
Славамір Адамовіч у судзе, Менск, 2019

У памяці

1844 — Жан Батыст Жуль Бэрнадот, францускі маршал, які стаў каралём Швэцыі і Нарвэгіі пад імем Карл XIV Юхан.

1917 — Фердынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар.

1992 — Міхась Ракевіч, удзельнік паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.

2004 — Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.

2005 — Аслан Масхадаў, прэзыдэнт Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя, забіты.

Аслан Масхадаў
Аслан Масхадаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG