Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Сёмы дзень расейскага нападу на Ўкраіну


Абстрэл расейскімі войскамі кіеўскай тэлевежы, 1 сакавіка 2022
Абстрэл расейскімі войскамі кіеўскай тэлевежы, 1 сакавіка 2022

Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сёньня сёмы дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 1 сакавіка:

Таксама ў гэты дзень

1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш як 1500 чалавек. У памяць пра гэта на месцы расстрэлаў усталяваны мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».

1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.

У гэты дзень нарадзіліся

1879 — беларускі нэўрапатоляг Міхал Кроль.

1896Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.

1905 — беларускі фізык Ільля Некрашэвіч, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.

1918 Алесь Бачыла, беларускі паэт.

1931Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

У памяці

1939 — памёр Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

1997 — памёр Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.

2011 — памёр Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

2011 — памерла Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

2013 — памёр Мікола Арочка, беларускі паэт.

2014 Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG