Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Васіля Сёмухі


Васіль Сёмуха
Васіль Сёмуха

Падзеі 3 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

3 лютага 2019 году памёр Васіль Сёмуха, перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Таксама ў гэты дзень

1919 — на Ўсебеларускім зьезьдзе Саветаў была прынятая першая Канстытуцыя БССР.

1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае слова», выданьня Часовай беларускай рады, потым Беларускай нацыянальнай рады.

1927 — у мястэчку Косаве польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці Кампартыі Беларусі. За аднаўленьне дзейнасьці КПБ прагаласавала камуністычная большасьць парлямэнту.

У гэты дзень нарадзіліся

1952 Алег Манаеў, беларускі сацыёляг.

Алег Манаеў
Алег Манаеў

У памяці

1468 Ёган Гутэнбэрг, пачынальнік кнігадрукаваньня.

1964 Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, паэт, выдавец.

1989 Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар.

Паэт Рыгор Барадулін і скульптар Анатоль Анікейчык. Фота Яўгена Коктыша
Паэт Рыгор Барадулін і скульптар Анатоль Анікейчык. Фота Яўгена Коктыша

2019Васіль Сёмуха , перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Васіль Сёмуха з дачкой Алесяй
Васіль Сёмуха з дачкой Алесяй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG