Былы прэзыдэнт цяпер грамадзянін Украіны, у канцы верасьня ён таемна прыбыў у Грузію, у якой ня быў 8 гадоў. Саакашвілі прыехаў незадоўга да мясцовых выбараў, каб падтрымаць апазыцыю. 1 кастрычніка ён быў арыштаваны ў Тбілісі, пасьля чаго зьмешчаны ў турму ў горадзе Руставі. Пазьней яго перавялі ў турэмны шпіталь у Тбілісі. Напярэдадні ён быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь у Горы.
На радзіме палітык быў завочна асуджаны па дзьвюх справах аб перавышэньні паўнамоцтваў. Па ўжо вынесеных прыгаворах Саакашвілі павінен правесьці ў турме шэсьць гадоў. Апазыцыя настойвае, што перасьлед палітыка мае выключна палітычны характар.
Адначасова з Саакашвілі спыніць галадоўку вырашылі 10 дэпутатаў грузінскага парлямэнта, якія пратэставалі ў ягоную падтрымку. Адна з іх, лідэр апазыцыйнай партыі «Дроа» Алена Хаштарыя, якая галадала 17 дзён, праходзіць рэабілітацыю, яе стан прызнаны здавальняючым.