Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень народзінаў Ганны Ягелонкі, год таму – «Партызанскі марш»


«Партызанскі марш» у Менску, 18 кастрычніка 2020.
«Партызанскі марш» у Менску, 18 кастрычніка 2020.

Падзеі 18 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

18 кастрычніка 1523 году нарадзілася Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575-1596 гадах.

Год таму ў гэты дзень

  • Падчас «Партызанскага маршу», які адбываўся на 71-ы дзень пратэстаў, па ўсёй Беларусі было затрымана больш за 100 чалавек.
  • Уласьнік менскай крамы «Первый цветной» Максім Харошын, жорстка зьбіты пры затрыманьні і пасьля ў РУУС, зьехаў за мяжу.
  • У менскім жыльлёвым комплексе Каскад вывесілі велізарны бел-чырвона-белы сьцяг. Ён прыблізна 22 паверхі даўжынёй.
  • Паведамлена, што ВУП Беларусі за першыя тры кварталы 2020 году – на 1,3% меншы, чым у студзені-верасьні 2019 году

Таксама ў гэты дзень

1867 – Аляска ад Расеі перайшла да Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1918 – у Парыжы абвясьцілі незалежную дзяржаву чэхаў і славакаў.

1920 – скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй.

1922 – заснавана брытанская карпарацыя ВВС.

1939 – войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.

1942 – нацысты зьнішчылі Берасьцейскае гета.

1993 – у Латвіі ўвялі новую валюту – лат.

У гэты дзень нарадзіліся

1680 – Ян Фрэдэрык Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1906Алесь Салагуб, беларускі паэт.

1912Пятро Бітэль, беларускі перакладчык, літаратар, настаўнік.

На самым досьвітку сваіх літаратурных заняткаў я надрукаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» апавяданьне «Двойка». Ягоны герой, шасьціклясьнік зь вясёлай мянушкаю Шкілет, выславіўся
тым, што ў творы на зададзеную тэму – «Самы памятны дзень лета» – насуперак парадам настаўніцы напісаць пра экскурсію ў Маскву або пра касьцёр у піянэрскім лягеры, распавёў аб тым, як, выпрабоўваючы сьмеласьць, шукаў уначы на вясковых кладах магілу свайго дзеда.

У выніку ў апавяданьні Шкілет атрымаў «дваяк», а аўтар, гэта значыць я, у рэальным жыцьці быў усьцешаны перасланым з рэдакцыі дзясяткам лістоў абураных на-стаўнікаў, што баранілі
гонар мундзіру. Самы рэзкі і, я сказаў бы, самы таленавіты з водгукаў належаў пяру выкладчыка беларускай мовы і лі-таратуры Вішнеўскай школы з Валожыншчыны. «За такі твор я сам, не вагаючыся, паставіў бы Ўладзімеру Арлову «двойку», – выносіў прысуд невядомы мне Пятро Бітэль. Так – спачатку завочна – я й пазнаёміўся зь ім, чалавекам, у лёсе якога адбіліся
многія трагічныя беларускія падзеі ХХ стагодзьдзя.

Пятро атрымаў добрае нацыянальнае ўзгадаваньне ў вядомай Барунскай настаўніцкай сэмінарыі.

У 1939-м афіцэр польскага войска Бітэль трапіў у савецкі палон, але трагедыя Катыні абмінула яго.

Аднак гэбісты ўсё адно прыйшлі па беларускага патрыёта, які ў паваенны час, ня маючы магчымасьці працаваць настаўнікам, быў праваслаўным сьвятаром.

Да вызваленьня ў сярэдзіне 1950-х ён пасьпеў адседзець пяць зь дзесяці прызначаных савецкім судом канцлягерных гадоў. Кемерава – Омск – Джэзказган. Лесапавал – будоўлі сацыялізму – медныя капальні. Але, дзе б ні цягнуў тэрмін Бітэль, паўсюль яго атулялі глыбокая павага й любоў палітзьняволеных-беларусаў. Сябры, часам разьлічваючыся сваёй пайкаю, здабывалі яму магчымасьць не ісьці на працу, а, седзячы ў прыцемным кутку бараку, перакладаць на беларускую мову Адама Міцкевіча. На абгортачнай паперы Бітэль перастварыў «Пана Тадэвуша», «Конрада Валенрода» і «Гражыну». (Бітэлеў пераклад «Пана Тадэвуша» быў выдадзены Беларускім фондам культуры да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча.)

У Саюз пісьменьнікаў нас прымалі адначасова. Бітэль падараваў мне сваю кнігу паэмаў, што ўразілі гістарызмам мысьленьня і напружанай пульсоўнай энэргетыкай. Я падпісаў яму маю першую кніжку апавяданьняў і колькі дзён лавіў сябе на тым, што чакаю ліста, дзе спадар Пятро зноў паста віць мне «двойку». Але тым разам пранесла. Наступныя кнігі ўжо атрымлівалі ад яго адзнакі, вышэйшыя за два балы.

Бываючы ў старадаўнім Вішневе, заўсёды пераведваю апошні прыстанак Пятра Бітэля, нязломнага беларуса, які нават у лягерным пекле натхнёна служыў музам.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 378–379.


1939 – Лі Гарві Освальд, забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. У пачатку 1960-ых Освальд жыў у Менску.

Освальд з жонкай Марынай на бальконе менскай кватэры
Освальд з жонкай Марынай на бальконе менскай кватэры

У гэты дзень памерлі

1893 Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар. Гуно быў заснавальнікам новага жанру ў францускім опэрным мастацтве – лірычнай опэры. Яго найлепшы твор – опэра «Фаўст» (1859), у якой кампазытар адмовіўся ад філязофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў опеэру, зьвярнуўшыся да мэлядычнага ладу тагачаснага бытавога рамансу.

1931 Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG