5 кастрычніка Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў правёў ператрусы дома, на лецішчы і ў офісе праваабаронцы Тацяны Равякі, паведаміла «Вясна».
Тацяну Равяку дапыталі ў ДФР і Сьледчым камітэце, потым адпусьцілі.
У выніку ператрусаў забралі тэхніку.
У межах якой справы праводзіліся ператрусы і допыты, невядома.
Тацяна Равяка — адна з стваральніц праваабарончага цэнтру «Вясна» ў 1996 годзе. У 2000 годзе ў суаўтарстве з Палінай Сьцепаненкай яна напісала кнігу пра трагедыю на Нямізе. У 2006 годзе яе ўганаравалі міжнароднай прэміяй імя Анны Лінд.
З 14 ліпеня пад вартай трымаюць трох праваабаронцаў «Вясны» — Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. Іх затрымалі праз абвінавачаньні ў фінансаваньні пратэстаў і ўхіленьні ад падаткаў.