Дакумэнтальная стужка, прэм'ера якой адбылася а 18 гадзіне 8 сакавіка, па стане на 20.15 9 сакавіка на сэрвісе Youtube набрала звыш 2 мільёнаў праглядаў. Ужывую фільм Сьцяпана Пуцілы адначасова глядзелі 100 тысяч карыстальнікаў.
Стужка расказвае пра палацы, самалёты, аўтамабілі і іншую маёмасьць, якой карыстаецца Аляксандар Лукашэнка і ягоная сям'я. Аўтары дакумэнтальнага фільму-расьсьледаваньня «Залатое дно» абяцаюць, што будзе працяг.