Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія суды па адміністрацыйных справах працуюць і ў суботу, але назіральнікаў пускаюць не ўсюды


Першамайскі раённы суд Менску. Ілюстрацыйнае фота.
Першамайскі раённы суд Менску. Ілюстрацыйнае фота.

26 сьнежня ў Беларусі працягваюцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту, нягледзячы на тое, што назіральнікам кажуць пра выходны дзень.

У суботу раённыя суды Менску і іншых гарадоў працягваюць пасяджэньні па адміністрацыйных справах у дачыненьні дэманстрантаў. Назіральнікам кажуць, што суды не працуюць, таму фактычна пасяджэньні адбываюцца ў закрытым рэжыме, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Адзін з назіральнікаў паведаміў Свабодзе:

«У Дом правасудзьдзя ўМенску нас не пускалі і ў Маскоўскі раённы суд з боем прарваліся. У Першамайскім, Цэнтральным і Фрунзэнскі суды без праблем пускалі. У Савецкім раённым судзе ахоўнік зьдзівіўся што нехта прыйшоў і сказаў, што сёньня выходны».

Загад «Аб разглядзе справаў», які 24 сьнежня падпісаў і накіраваў у раённыя суды старшыня Менскага гарадзкога суду Павал Каршуновіч, сьведчыць, што суды ў суботу, 26 сьнежня, адбываюцца.

У прыватнасьці, апоўдні ў Першамайскім раённым судзе Менска траіх чалавек аштрафавалі па артыкуле 23.34 КаАП за «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Судзіць будуць таксама ў суботы 2 і 9 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG