Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Бэтховэна


Людвіг ван Бэтховэн, карціна Карла Штылера
Людвіг ван Бэтховэн, карціна Карла Штылера

Падзеі 16 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1388 — першая згадка Маладэчна ў пісьмовых крыніцах.

1555 — першае летапісная згадка пра цяперашні Столін у Берасьцейскай вобласьці.

1773 — «Бостанскае піцьцё гарбаты»: жыхары Бостану выкінулі ў мора груз гарбаты з ангельскага судна на знак пратэсту супраць мытнай палітыкі Вялікай Брытаніі; гэтую падзею прынята лічыць пачаткам амэрыканскай вайны за незалежнасьць

1918 — у Вілейцы было абвешчана пра стварэньне Літоўскай савецкай рэспублікі.

1920 — землятрус у кітайскім горадзе Ганьсу, ад яго загінула за 200 тысяч чалавек, адзін з самых разбуральных землятрусаў у гісторыі чалавецтва.

1951 — быў створаны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку — адна з найбольш значных культурных установаў беларускае эміграцыі.

1971 — Банглядэш атрымаў незалежнасьць ад Пакістану.

1986 — у Алма-Аце адбыўся масавы выступ моладзі супраць рашэньня пленуму ЦК КПК, на якім першым сакратаром ЦК быў прызначаны рэкамэндаваны Масквой Генадзь Колбін. Пазьней быў вылучаны лёзунг «самавызначэньня», супраць маніфэстантаў ужылі сілу, некалькі чалавек былі забітыя. У студзені 1987 году Пленум ЦК КПСС назваў падзеі ў Алма-Аце «праявай казаскага нацыяналізму».

Людзі ўскладаюць кветкі да мэмарыялу ахвяраў пратэстаў сьнежня 1986 году, Алматы
Людзі ўскладаюць кветкі да мэмарыялу ахвяраў пратэстаў сьнежня 1986 году, Алматы

1991 — Казахстан абвясьціў незалежнасьць.

2011 — адбыўся расстрэл мітынгу нафтавікоў у казаскім горадзе Жанаазэн. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 17 чалавек, паводле неафіцыйных — 90.

У гэты дзень нарадзіліся

1770 — Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.

1903 — Іван Ахрэмчык, беларускі мастак.

Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску

1905 — Мікалай Сярдобаў, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

Мікалай Сярдобаў ў ролі Каліноўскага ў опэры "Кастусь Каліноўскі", 1947
Мікалай Сярдобаў ў ролі Каліноўскага ў опэры "Кастусь Каліноўскі", 1947

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

1917 — Артур Кларк, англійскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік.

1939 — Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, дысыдэнт, праваслаўны манах.

Алег Бембель (інак Мікалай)
Алег Бембель (інак Мікалай)

1955 — Слава Корань, гітарыст і вакаліст, лідэр рок-гурта «Уліс».

У памяці

2009 — Ягор Гайдар, расейскі эканаміст і палітык.

Ягор Гайдар
Ягор Гайдар

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG