Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў мэдалём Скарыны намесьніка кіраўніка расейскага агенцтва ТАСС

абноўлена

Міхаіл Гусман і Аляксандар Лукашэнка, чэрвень 2017
Міхаіл Гусман і Аляксандар Лукашэнка, чэрвень 2017

Аляксандар Лукашэнка 20 траўня ўзнагародзіў мэдалём Францыска Скарыны першага намесьніка генэральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіла Гусмана.​

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, Гусман атрымаў узнагароду за асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй, умацаваньне супрацы дзьвюх краін у інфармацыйнай сфэры.

Мяркуецца, што ўзнагароджаньне мэдалём адбудзецца падчас асабістай сустрэчы Лукашэнкі і Гусмана, дата не называецца.

Міхаіл Гусман больш 20 гадоў займае пасаду першага намесьніка генэральнага дырэктара ТАСС. Мае перакладчыцкую арганізацыю. Сваю мэдыя-карʼеру Гусман пачынаў кіраўніком прэс-цэнтру Камітэту моладзевых арганізацый СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG