У Барысаве (Менская вобласьць) 12 кастрычніка падчас абласнога сьвята «Дажынкі» адбылося надзвычайнае здарэньне, паведамляе агенцтва БелаПАН.
«Каля» Барысаў-Арэны «ветрам перакуліла палатку. Тры чалавекі дастаўлены ў бальніцу, іх абсьледуюць лекары», — паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацый у сваім твітэр-акаўнце.
Падразьдзяленьні МНС не прыцягваліся.
Адзін зь відавочцаў, Віталь Навіцкі, разьмясьціў у сваім Фэйсбуку фота месца здарэньня.
На сьвята зьехаліся работнікі аграпрамысловага комплексу з усяго рэгіёну. Цэнтрам урачыстасьцяў стала «Барысаў-Арэна». Чакалася, што ў абласным фэстывалі-кірмашы «Дажынкі» возьмуць удзел больш за 15 тысяч чалавек.