Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» пайшоў у міліцэйскую газэту


Павал Якубовіч, архіўнае фота
Павал Якубовіч, архіўнае фота

Павал Якубовіч, які быў галоўным рэдактарам дзяржаўнай газэты «Советская Белоруссия» (цяпер завецца «СБ. Беларусь сегодня») з 1995 па 2018 год, уладкаваўся аглядальнікам у газэту Міністэрства ўнутраных справаў «На страже», піша «Наша ніва».

Як расказаў выданьню сам Павал Якубовіч, ён лічыць сябе пэнсіянэрам, які мае шмат вольнага часу. Цяпер ён узначальвае грамадзкую раду пры МУС і вырашыў, што будзе «пісаць у газэту па тэматыцы дзейнасьці грамадзкай рады». У тым, што ён будзе калюмністам, а не журналістам, які «бегае з дыктафонам па горадзе», ён «нічога кепскага ня бачыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG