Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня хоча варочацца ў ПАРЭ і плаціць складкі


Турб’ёрн Ягланд
Турб’ёрн Ягланд

Расейская дэлегацыя ня вернецца да працы ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў студзені 2019 году.

Пра гэта на пасяджэньні асамблеі паведаміў генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд, адзначаючы, што ён атрымаў афіцыйнае паведамленьне ад Расеі аб такім яе рашэньні.

Паводле Ягланда, Масква ў чарговы раз адмовілася плаціць свой унёсак у бюджэт Рады Эўропы, таму яго будуць складаць з улікам гэтага факту.

Расея пасьля накладзеных на яе дэлегацыю абмежаваньняў у ПАРЭ з прычыны анэксіі Крыму (дэлегацыю пазбавілі права голасу, а яе чальцоў права прымаць удзел у працы галоўных органаў асамблеі) сама адмовілася ад удзелу ў працы асамблеі, а летам 2017 спыніла плаціць сяброўскія складкі ў Раду Эўропы.

Масква дамагалася ад ПАРЭ зьмены рэглямэнту, каб скасаваць такія санкцыі, аднак асамблея 9 кастрычніка не прыняла адпаведнага рашэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG