Падзеі 25 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла пра стварэньне свабоднай і незалежнай БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.
Ад 1989 году гадоў у Менску і іншых гарадах Беларусі ладзяцца сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 пройдзе 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, ад 13 да 19 гадзінаў.
Жывая трансьляцыя будзе тут
2 сакавіка гарадзкія ўлады Менску далі дазвол на канцэрт і мітынг каля Опэрнага тэатру 25 сакавіка. На правядзеньне канцэрту-мітынгу талакой сабралі больш за 35 тысяч рублёў.
Афішы імпрэзаў #БНР100
Таксама ў гэты дзень
1949 – некалькі тысяч жыхароў Літвы дэпартаваныя ў Сібір.
1969 – створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбаль «Песьняры» пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна.
1995 – Беларусь і Польшча падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
2006 – «паход Казуліна на Акрэсьціна»: пасьля мітынгу да Дня волі ў Купалаўскім сквэры былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін заклікаў прысутных пайсьці да турмы на Акрэсьціна, дзе адбывалі пакараньне дзясяткі палітвязьняў, затрыманых пасьля выбараў і разгону намётавага мястэчка. Калёну зь некалькіх тысяч чалавек на пр. Дзяржынскага сустрэлі спэцаддзелы міліцыі, жорстка зьбілі і разагналі. Казулін быў затрыманы і асуджаны на пяць з паловай гадоў за «злоснае хуліганства і масавыя беспарадкі».