У штаце ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Школы, аэрапорты і заводы Хʼюстана прыпынілі сваю працу. У рэгіёне сканцэнтраваныя прадпрыемствы нафтавай індустрыі. Ураган можа выклікаць дэфіцыт бэнзіну па ўсёй краіне.
Па прагнозах мэтэаролягаў, у некаторых раёнах Тэхасу да канца тыдня выпадзе гадавая норма ападкаў — больш за мэтар. Ліквідацыю наступстваў урагану на паўднёвым узьбярэжжы ЗША папярэдне ацэньваюць у сорак мільярдаў даляраў.
«Гарві» стаў наймацнейшым ураганам у ЗША за 12 гадоў. Сыноптыкі параўноўваюць яго з ураганам «Катрына», з прычыны якога ў 2005 годзе ў Новым Арлеане загінулі 1800 чалавек.