Падзеі 28 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Афіша. «Зімовыя забавы» ў Строчыцах
Музэй народнай архітэктуры і побыту запрашае пакатацца на санках ды пагуляць у беларускія народныя гульні. У праграме таксама падсумаваньне акцыі «Дзень сэлфі ў музэі» і «этналыжня» (са сваім рыштункам).
Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, Менскі раён).
Пачатак у 13.30.
Квіткі каштуюць 3–5,50 рублёў. Дзецям дашкольнага ўзросту ўваход вольны.
Дата дня
28 студзеня 2014 году памёр Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня. Стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю».
Таксама ў гэты дзень
1573 — утвораная Варшаўская канфэдэрацыя, якая выступала ў абарону рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай.
1577 — Стэфан Баторы надаў Мазыру магдэбурскае права, горад атрымаў герб.
Які сьлед у нашай геральдыцы пакінулі расейцы
1588 — Жыгімонт ІІІ Ваза зацьвердзіў Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.
1820 — расейская экспэдыцыя на шлюпах «Усход» і «Мірны» адкрыла Антарктыду.
У гэты дзень нарадзіліся
1889 — Язэп Мамонька, беларускі палітычны дзяяч.
1903 — Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч БССР.
1919 — Павал Кармунін, народны артыст Беларусі.
1940 — Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік.
1943 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.
1955 — Нікаля Сарказі, прэзыдэнт Францыі ў 2007–2012 гадах.
У памяці
1996 — ад інфаркту памёр Ёсіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
2002 — памерла Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца.
2004 — памёр Леанід Побаль, беларускі археоляг.
2017 — памёр сьпявак Аляксандар Ціхановіч, народны артыст Беларусі.