Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 кастрычніка: BulbaMovie 2016


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — VI Фэстываль новага беларускага кіно BulbaMovie 2016. Малая зала арт-кінатэатру «Тытан», пр. Дзяржынскага 104 (м.«Пятроўшчына»), ТЦ «Тытан», 3 паверх. Пачатак а 12-ай.

Менск — Дзень Жывой бібліятэкі. Бар «ДК» (вул. Фабрыцыўса 4, мэтро Інстытут Культуры).

Віцебск — Вялікі супольны канцэрт-прэзэнтацыя новых альбомаў гуртоў AKUTE (Магілёў) і «Пятля Прыхільнасьці» (Менск). Канцэртная заля «Віцебск» (парк Фрунзэ), пачатак а 20-ай.

У гісторыі

1721 — Расея аб’яўленая імпэрыяй, Пётр І стаў імпэратарам.

1941 — створаная Беларуская народная самапомач — дабрачынная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі. БНС зьбірала ахвяраваньні, матэрыяльна дапамагала людзям, плянавала стварыць аўтаномны беларускі ўрад з сваім незалежным ад немцаў войскам.

1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.

1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі заявіў, што СССР пабудаваў ракетную базу на Кубе, і ўвёў марскую блякаду востраву.

1975 — У Менску заснаваны піўзавод «Крыніца».

1988 — У Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»)

У гэты дзень нарадзіліся

1811 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар і піяніст.

1844 — Сара Бэрнар, француская актрыса.

1870 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па літаратуры. Старажытны род Буніных паходзіць ад Сымона Бунікоўскага, беларускага шляхціца, які ў XV стагодзьдзі трапіў у маскоўскі палон і застаўся ў Расеі. Там той род атрымаў мянушку Буніных. Сам Іван Бунін, аўтар твораў, што сталі сусьветнай клясыкаю — «Сухадол», «Антонаўкі», «Цёмныя прысады» ды аўтабіяграфічнага раману «Жыцьцё Арсеньнева», — памёр на эміграцыі ў 1953 годзе.

1919 — Раіса Жук-Грышкевіч, актыўная дзяячка беларускай эміграцыі.

1922 — Леў Яшын, савецкі футбаліст.

1933 — Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст (памёр у 2010). Аўтар фільмаў «Па сакрэту ўсяму сьвету», «Расклад на пасьлязаўтра», «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва», «Белыя росы» ды іншых.

У гэты дзень памерлі

1883 — Майн Рыд, ірляндзкі і амэрыканскі пісьменьнік.

1937 — расстраляны НКВД Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. Найбольш вядомыя ягоныя аповесьці — «Ні госьць, ні гаспадар» і «Нядоля Заблоцкіх». Застаўся пасьля Калюгі і недапісаны раман «Пустадомкі». Арыштавалі пісьменьніка ў 1933-м, калі яму было ўсяго 24 гады, і больш на свабоду ён ня выйшаў.

2010 — Павал Лойка, беларускі гісторык.

Цытата

«Жанчыны ніколі не бываюць такія моцныя, як калі яны ўзбройваюцца слабасьцю»

Іван Бунін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG