Галаваня затрымалі ў Віцебску ў чацьвер, пасьля 16 гадзіны, калі ён выходзў з дому — людзі ў цывільным чакалі яго каля пад’езда. У абласной управе КДБ адзін зь іх паказаў дакумэнты на імя Аляксандра Іванова.
Аляксандра Галаваня распытвалі пра ягоныя стасункі з украінскімі сябрамі, і ці ня ведае ён «азоўцаў» мясцовага паходжаньня. Пры гэтым яму дэманстравалі фотаздымкі, а таксама цікавіліся, хто ў Віцебску зьбірае грошы на падтрымку батальёна Азоў.
Пра тое, што яго дапыталі ў КДБ, Аляксандар Галавань распавёў праз тэлефон заснавальніку «Маладой Беларусі» Артуру Фінькевічу. Мабільны тэлефон Галаваня не адказвае, і Артур Фінькевіч мяркуе, што гэта можа быць зьвязана з учорашнімі падзеямі:
«Ёе са мной зьвязаўся ўчора ўвечары — пасьля таго, як яго адпусьцілі з КДБ. Сёньня, магчыма, ён „шыфруецца“. Я ведаю, што Аляксандар прыхільнік футбольнага клюбу „Віцебск“, і што прапановы зьбіраць грошы для батальёну „Азоў“ гучалі ў фанацкім сэктары. Аляксандар сказаў, што на фотаздымках, прадэманстраваных яму ў КДБ, ён нікога не пазнае. І што ходзяць чуткі, што ў футбольных фанатаў ФК „Віцебск“ адбываюцца ператрусы».
Аляксандар Галавань некалі быў адным зь актыўных віцебскіх грамадзкіх актывістаў. Ён быў сябрам розных грамадзкіх утварэньняў, у апошні час, 2-3 гады таму — прыхільнікам стварэньня БХД. На думку Артура Фінькевіча, цікаўнасьць да яго спэцслужбаў можа быць абумўлена тым, што на Дзень Волі ён езьдзіў у Менск, і там «засьвяціўся».