Афіша:
Менск, у Белдзяржфілярмоніі адбудзецца канцэрт, прысьвечаны 75-годзьдзю народнага артыста СССР і Беларусі Уладзімера Мулявіна. У канцэрце выступяць Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Анатоль Кашапараў, Пётар Ялфімаў і іншыя выканаўцы.
Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя: «Аб рабоце грамадзкага аб’яднаньня Саюз пісьменьнікаў Беларусі ў 2015 годзе». Пачатак у 11 гадзінаў.
Украіна: Суд у Кіеве пасяджэньне ў справе затрыманых ва Ўкраіне расейскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіць з штогадовым пасланьнем «Аб становішчы краіны».
У гісторыі:
1581 — Пінск атрымаў герб гораду
1591 — Менск атрымаў герб гораду.
1895 — у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя, найбуйнейшая ў Беларусі зь ліку муніцыпальных. Знаходзілася на правым беразе Сьвіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырка. Пазьней электрастанцыю зьнішчылі дзеля будаўніцтва гатэлю «Кэмпінскі».
1989 — прайшоў Усесаюзны перапіс насельніцтва. У Беларусі — 10 мільёнаў 200 тысячаў 200 чалавек.
2007 — уведзеная ў эксплюатацыю Салігорская ГЭС
У гэты дзень нарадзіліся:
1903 — Ігар Курчатаў, акадэмік, «бацька» савецкай атамнай бомбы
1906 — Язэп Малецкі, беларускі грамадзкі дзеяч, рэдактар і выдавец
1935 — Раіса Красоўская, беларуская балерына, заслужаная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балета Беларусі.
1941 — Уладзімер Мулявін, заснавальнік «Песьняроў», народны артыст Беларусі і СССР .
1949 — Харукі Муракамі, японскі пісьменьнік.
1959 — Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка (забітая 20 кастрычніка 2004).
У гэты дзень памерлі:
1586 — Стэфан Баторый, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.
1976 — Агата Крысьці, англійская пісьменьніца, «каралева» дэтэктыву.
1971 — Дэвід Сарноў, амэрыканскі прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў тэлебачаньня, ўраджэнец Беларусі.
2000 — Яўген Глебаў, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі і СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
2002 — Яўген Кулік, беларускі мастак, аўтар эталёну гербу «Пагоня», які быў дзяржаўным у 1991-1995 гадах.
Цытата:
Канкурэнцыя забясьпечвае найлепшыя якасьці прадуктаў і разьвівае найгоршыя якасьці людзей.
Дэйвід Сарноў